З'явілася поўнае відэа рэпетыцыі ЗЕНЫ на "Еўрабачанні"

© Photo : EBUБеларуская ўдзельніца конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" Зена
Беларуская ўдзельніца конкурсу песні Еўрабачанне-2019 Зена - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Поўнае відэа рэпетыцыі ЗЕНЫ з'явілася на YouTube 9 мая. Глядзіце, як будзе выглядаць прадстаўніца Беларусі на сцэне "Еўрабачання".

Прадстаўніца Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" ЗЕНА правяла другую рэпетыцыю ў Тэль-Авіве. Дзякуючы прысутнай на мерапрыемстве прэсе на YouTube ужо з'явілася поўнае відэа выступу артысткі з песняй Like It. Як выглядае нумар ЗЕНЫ - глядзіце на роліку.

Неўзабаве пасля з'яўлення на YouTube ролік быў заблакаваны, аднак яго паспелі захаваць карыстальнікі сацыяльнай сеткі "УКантакце". Такім чынам, у прыхільнікаў "Еўрабачання" з'явілася магчымасць ацаніць нумар прадстаўніцы Беларусі на конкурсе.

Букмекеры пакуль сціпла ацэньваюць шанцы ЗЕНЫ на поспех у "Еўрабачанні". Так, цяпер спявачку ставяць на 13 месца з 17 паўфіналістаў, а ў "агульным заліку" - на 35 месца з 41.

ЗЕНА - псеўданім спявачкі Зіны Купрыянович. Дзяўчына родам з Мінска, ёй 16 гадоў. Удзельнічала ў шэрагу вакальных конкурсаў, адзін з апошніх - "Новая Фабрыка зорак". Супрацоўнічае з расийскім прадзюсарам Віктарам Дробышам. Таксама агучвала мультфільм "Моана" і выступала як вядучая дзіцячага "Еўрабачання-2018".

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе з 14 па 18 мая ў Тэль-Авіве. Прадстаўніца Беларусі выйдзе на сцэну шоу ў першым паўфінале 14 мая.

Стужка навiн
0