09:26 07 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR2.78
  • 100 RUB3.37
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
12240

Энтузіясты ўпэўненыя, што краіна можа стаць цэнтрам класічнай музыкі Еўропы.

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Туры для аматараў класічнай музыкі плануецца арганізаваць у Беларусі, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik заснавальніца цэнтра культуры і мастацтва "Рэнесанс класікі" Марыя Бандарэнка.

Зараз ідуць перамовы з некалькімі турыстычнымі аператарамі краіны, пэўныя накірункі пакуль невядомыя.

"Мы хочам, каб пра беларускую культуру даведаліся за мяжой, каб да нас прыязджалі і ведалі, што класічная музыка тут знаходзіцца на вельмі высокім узроўні", - падкрэсліла яна.

Бандарэнка ўпэўненая, што дзякуючы намагянням прафесіяналаў і аматараў, Беларусь можа стаць цэнтрам класічнай музыкі Еўропы.

"Вельмі хацелася б, каб людзі, якія захапляюцца класікай, аб’ядноўваліся, а класічнае мастацтва ў нашай краіне атрымала новы імпульс", - дадала заснавальніца цэнтра культуры і мастацтва "Рэнесан класікі".

Яскравы прыклад паспяховага развіцця беларускай класічнай музыкі – фестываль "Беларускія флейтавыя дні", які пройдзе ў Мінску 23-26 мая. Маштабнае мерапрыемства адбудзецца ў другі раз і аб’яднае флейтыстаў не толькі з Беларусі, але і гасцей з Блізкага і Далёкага Замежжа.

Поўную версію гутаркі глядзіце на ютуб-канале Sputnik.

Тэги:
Музыка, Беларусь

Галоўныя тэмы