Прадстаўніца Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" Зена (Зіна Купрыяновіч) выступіла на сцэне шоу са сваёй песняй Like it.
Выступала Зена пад нумарам восем, гэта значыць у сярэдзіне канцэрта. Нумарам для песні Like it артыстка не здзіўляла: танчыла разам з двума хлопцамі і дзвюма дзяўчынамі, замест дэкарацый выкарыстоўваліся чорныя транспартныя скрыні.
Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў журы Зена змагла выйсці ў фінал "Еўрабачання".