15:37 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Спявачка Мадонна падчас выступу, архіўнае фота

Выступ Мадоны на "Еўрабачанні" апынуўся пад пытаннем

© AFP 2019 / KEVIN WINTER
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (77)
10 0 0

Еўрапейскі вяшчальны саюз занепакоены тым, што спявачка можа абразіць пачуцці вернікаў сваім выступам у фінале "Еўрабачання".

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Амерыканская поп-спявачка Мадонна яшчэ не падпісала дагавор на выступ у рамках фіналу "Еўрабачання", інфармацыя пра гэта з'явілася на фоне занепакоенасці арганізатараў шоу падрабязнасцямі яе выступу.

Мадонна была заяўлена як запрошаная госця фіналу "Еўрабачання-2019" некалькі месяцаў таму. Як паведамлялася, за выкананне двух кампазіцый на шоу поп-дзіва атрымае мільён долараў.

Мяркуецца, што на сцэне "Еўрабачання" Мадонна праспявае свой хіт Like a Prayer, а таксама адну з новых кампазіцый. Зрэшты, усё яшчэ можа змяніцца.

Як паведаміла выданне Times of Israel, дагавор на выступ у рамках "Еўрабачання" з поп-дзівай яшчэ не падпісаны. Больш за тое, арганізатары шоу устрывожаныя магчымымі наступствамі яе ўдзелу ў шоу.

Занепакоенасць Еўрапейскага вяшчальнага саюза выклікала пастаноўка нумара Like a Prayer: мяркуецца, што Мадонна будзе выконваць яе ў кампаніі танцораў, апранутых у манаскія расы. Арганізатары конкурсу, як паведамляюць ізраільскія СМІ, спрабуюць знайсці выхад з сітуацыі, каб не абражаць пачуцці вернікаў.

Фармат удзелу Мадоны ў "Еўрабачанні", а таксама дэталі яе выступу яшчэ прапрацоўваюцца. Афіцыйна арганізатары шоу пра яе ўдзел у сваіх анонсах не паведамлялі - магчыма, каб мець "план Б" на выпадак адмены выступу.

У 2016 годзе на "Еўрабачанні" ў Стакгольме запрошаным госцем быў Джасцін Цімберлэйк. Што цікава, выступіў у рамках шоу ён цалкам бясплатна. Таксама ў якасці госці конкурсу ў 2017 годзе (Кіеў) магла з'явіцца Лэдзі Гага - аднак арганізатары тады вырашылі абысціся без замежных зорак.

Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (77)
Тэги:
Мадона, конкурс песні, Еўрабачанне

Галоўныя тэмы