13:13 20 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.23
Instagram: як прайшла Ноч музеяў - 2019 у Мінску

Instagram: як прайшла Ноч музеяў - 2019 у Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Адразу некалькі сталічных музеяў і іншых пляцовак напярэдадні працавалі да позняй ночы: у рамках штогадовай акцыі "Ноч музеяў" прайшлі лекцыі, квэсты, выставы, канцэрты.

Мерапрыемствы, якія разгарнуліся ў суботу, 18 мая, ахапілі як мінімум дзясятак мінскіх пляцовак. Кожная падрыхтавала сваю культурную праграму і запрасіла цікавых гасцей.

У Нацыянальным мастацкім музеі праграму прысвяцілі шостаму пачуццю: у кожнай з залаў гасці апускаліся ўглыб спектру эмоцый у пошуку асаблівага пачуццёвага вопыту.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Стаю ў той жа паставе каля той жа сцяны. Гэта была #ночмузеяў у @artmuseum.by

Публикация от Настасся Цэрковіч (@n.tserkovich)

Нацыянальны гістарычны музей на адну ноч стаў моднай пляцоўкай – тут зладілі паказ калекцый беларускія дызайнеры, а таксама прайшлі гістарычныя квэсты, прысвечаныя модзе. Музей гісторыі горада Мінска падрыхтаваў для гасцей гульню-выпрабаванне на логіку, кемлівасць, смеласць і пачуццё гумару.

Вечарына "М75" прайшла ў літаратурным музеі Янкі Купалы - дарэчы, ён адзначае ў гэты мгодзе 75-гадовы юбілей. У рамках адмысловай выставы тут былі прадстаўлены 75 унікальных прадметаў з цікавай гісторыяй. Таксама гасцей музея чакалі цікавыя квэсты і фотазоны.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Инстаграм режет мои фото торта з музея Янкі Купалы на праклятыя квадраты #ночмузеяў

Публикация от Philipp Bikanau (@philipp.bikanau)

На ганку музея грала жывая музыка, а апоўначы ўсіх чакаў святочны торт і шмат паветраных шароў. 

Далучыўся да вялікай акцыі і літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа: у сядзібе Дома Песняра было адчынена шмат інтэрактыўных зон. 

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры наведвальнікаў чакалі сустрэчы з пісьменнікамі, спектаклі, арт-лабараторыя, лекцыі і майстар-класы, паказы кіно і мультфільмаў, жывая музыка і многае іншае. 

А ў Мінскай гарадской ратушы прайшоў новы квіз: знаёмыя з цікавымі фактамі і незвычайнымі гісторыямі пра музыку і мастацтва паспрабавалі сябе ў незвычайнай прыгодзе.

Тэги:
Ноч музеяў

Галоўныя тэмы