Скандал на "Еўрабачанні": вынікі шоу ануляваць не будуць

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкСпявак з Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс
Спявак з Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўніка Нідэрландаў Дункана Лоўрэнса, які стаў пераможцам, абвінавацілі ў парушэнні правілаў міжнароднага конкурсу.

МІНСК, 20 мая - Sputnik. Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) не будзе ануляваць перамогу прадстаўніка Нідэрландаў Дункана Лоўрэнса на "Еўрабачанні-2019", пра гэта заявілі ў EBU.

Пераможцам Еўрабачання-2019 стаў галандзец Дункан Лоўрэнс - Sputnik Беларусь
Пераможцам "Еўрабачання-2019" стаў галандзец Дункан Лоўрэнс

Лоўрэнс быў абвінавачаны ў тым, што кампазіцыя Arcade, з якой ён выступіў на конкурсе, раней ужо была апублікаваная ў 2017 годзе ў сацсетках. У адпаведнасці з правіламі Еўрабачання, песня, што прадстаўляецца на конкурсе, не павінна быць камерцыйна выпушчаная або публічна выканана да 1 верасня года, які папярэднічае конкурсу.

Гэты факт выклікаў вялікі рэзананс і мог стаць прычынай для перагляду вынікаў конкурсу.

Тым не менш, у EBU палічылі, што публікацыя на YouTube, якую ўбачылі ўсяго "некалькі сотняў гледачоў", "не дала яму перавагі", таму яна была дапушчана да конкурсу і аб ануляванні вынікаў гаворка не ідзе, пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка EBU Дэвіда Гудмана.

Як заявіў прадзюсар Лоўрэнса Воутер Хардзі, праца над песняй Arcade вялася на працягу двух гадоў. За гэты час была створана немалая колькасць аранжыровак, "ад розных тэмпаў да зусім іншага ключу".

Нагадаем, што фінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне", у якім прынялі ўдзел 26 краін, прайшоў у Тэль-Авіве 18 мая. Першае месца атрымаў выканаўца з Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс, набраўшы 492 балы, другое - Mahmood з Італіі (465 балаў). На трэцім месцы апынуўся прадстаўнік Расіі Сяргей Лазараў з 369 баламі.

Беларуская ўдзельніца Зена заняла ў фінале перадапошняе, 25-е месца.

Стужка навiн
0