Фанаты прапанавалі правесці "Еўрабачанне-2020" на востраве ў Карыбскім моры

© Pixabay / chengtzfВостраў Аруба ў Карыбскім моры, архіўнае фота
Востраў Аруба ў Карыбскім моры, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з правіламі "Еўрабачання", конкурс праводзіцца ў той краіне, чый прадстаўнік перамог на папярэднім шоу, а ў Нідэрландаў якраз ёсць невялікі востраў непадалёк ад Венесуэлы.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Пакуль улады Нідэрландаў і Еўрапейскі вяшчальны саюз вызначаюцца з месцам правядзення "Еўрабачання" ў 2020 годзе, некаторыя фанаты шоу прапанавалі зладзіць конкурс на востраве Аруба ў Карыбскім моры.

Што гэта было?: Выступ Мадонны на Еўрабачанні ашаламіў публіку - Sputnik Беларусь
"Што гэта было?": выступ Мадонны на "Еўрабачанні" ашаламіў публіку

Дзякуючы Дункану Лоўрэнсу, які перамог у "Еўрабачанні-2019", конкурс наступнага года пройдзе ў Нідэрландах. Сталіца правядзення шоу, як і яго даты, будуць абвешчаныя пазней - пасля таго, як улады краіны і Еўрапейскі вяшчальны саюз прымуць канчатковае рашэнне. Аднак і кіраўнікі шэрагу гарадоў, і фанаты ўжо на ўсю моц выказваюцца за аптымальныя месцы для правядзення "Еўрабачання-2020".

Сярод самых незвычайных і пры гэтым пацешных варыянтаў месца правядзення "Еўрабачання-2020" на форумах называюць востраў Аруба. Ён належыць Нідэрландам, а прывабны, у першую чаргу, сваім становішчам - у Карыбскім моры, недалёка ад Венесуэлы.

Цікава, што ў сталіцы вострава - Араньестадзе - ёсць нават стадыён на 12 тысяч чалавек. Тэарэтычна ён мог бы прыняць "Еўрабачанне".

Зрэшты, у рэальнасць падобнага плана ніхто не верыць: хутчэй за ўсё, арганізатары абяруць адзін з кантынентальных гарадоў. Галоўнымі прэтэндэнтамі на правядзенне "Еўрабачання-2020" называюць Амстэрдам, Ратэрдам, Масстрыхт і Гаагу.

Канкрэтыка ў дачыненні да месца і дат правядзення наступнага "Еўрабачання", як чакаецца, з'явіцца не раней канца лета. Тым часам улады Нідэрландаў ужо заявілі аб тым, што дадатковае фінансаванне вяшчальнікам на арганізацыю шоу вылучаць не будуць. Такім чынам, сеткі грамадскіх вяшчальнікаў краіны прыйдзецца кааперавацца і прыцягваць сродкі звонку для таго, каб арганізаваць конкурс.

Стужка навiн
0