00:15 23 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Гурт NaviBand

ALEN Hit і Atlantica: канцэрт у падтрымку атрада "Анёл" пройдзе ў Мінску

© Photo : Фото предоставлено организаторами
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
910

Удзел у канцэрце прымуць вядомыя музыкі, а ўсе выручаныя сродкі накіруюць на закупку неабходнага для пошукава-выратавальных аперацый абсталявання.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Дабрачынны канцэрт у падтрымку пошукава-выратавальнага атрада "Анёл" пройдзе 30 мая ў Мінску, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Вялікі канцэрт разгорнецца ў Мінскім гарадскім палацы культуры напярэдадні Дня абароны дзяцей, мерапрыемства атрымала назву "Крылы анёла". Паведамляецца, што ўсе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на закупку неабходнага для пошукава-выратавальных аперацый абсталявання.

Концерт пройдет в Минском городском дворце культуры в преддверии Дня защиты детей
© Photo : Фото предоставлено организаторами
Канцэрт пройдзе ў Мінскім гарадскім палацы культуры напярэдадні Дня абароны дзяцей

Удзел у канцэрце прымуць вядомыя музыкі, у ліку якіх Дзмітрый Калдун, Аляксандр Патліс, гурт "Тяни-Толкай", ALEN Hit і Atlantica. Акрамя таго можна будзе ўбачыць самыя яркія дзіцячыя нумары ад студыі танца Encanto, а яшчэ відовішчнае светлавое шоу, шоу казачай песні і танца і не толькі.

Для самых маленькіх гасцей будзе арганізавана забаўляльная пляцоўка з фотазонай, сюрпрызамі і актывацыямі, усім жадаючым будуць рабіць аквагрым. Канцэрт "Крылы анёла" разгорнецца ў Мінскім гарадскім палацы культуры 30 мая ў 19:00. Кошт квіткоў - ад 113 да 118 рублёў.

Для маленьких гостей будет организована фотозона, их ждут сюрпризы и активации
© Photo : Фото предоставлено организаторами
Для маленькіх гасцей будзе арганізавана фотазона, іх чакаюць сюрпрызы і актывацыі

Пошукава-выратавальны атрад "Анёл" - гэта супольнасць валанцёраў, якія аказваюць дапамогу ў пошуку зніклых без вестак ці якія заблудзіліся ў лясах людзей. Дзейнасць атрада ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў валанцёраў, а таксама ахвяраванняў неабыякавых да чужой бяды і спонсарскай дапамогі.

Тэги:
Мінск, Канцэрт

Галоўныя тэмы