01:32 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Выступ гурта PAWA

Гурт PAWA збірае грошы на "Гарэлачку"

© Sputnik / Анастасия Волчок
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2220

У здымках новага кліпа на казачна-алкагольную тэматыку прыме ўдзел і экстрым-тэатр "Берсерк".

МІНСК, 23 мая – Sputnik. Беларускі фолк-гурт PAWA рыхтуецца да здымак кліпа на новую песню пра акалічнасці ўжывання алкаголю "Гарэлачка".

Казачная гісторыя ў трох дзеях ужо аб'яднала ў каманду маладых і таленавітых актораў, рэжысёра і аператара. Паўдзельнічае ў здымках і заўсёднік этна-фестываляў экстрым-тэатр "Берсерк".

На краўдфандынгавай платформе з'явілася аб'ява, што гурт шукае грошы на аплату працы прафсійнай каманды і абяцае прыхільнікам у адказ шмат падарункаў і цікавых неспадзяванак.

Гурт PAWA выконвае традыцыйную беларускую і еўрапейскую музыку ў сучаснай апрацоўцы. Зараз музыкі пішуць і ўласныя аўтарскія песні. Гурт аддае перавагу сярэднявечным інструментам, такім як дуда жалейка, дудкі, скрыпка, але спалучае іх з сучаснымі драм-машынамі, сінтэзатарамі і электрагітарай.

Тэги:
фолк-гурт Pawa

Галоўныя тэмы