15:49 17 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Скандальны мастак Бэнксі паказаў карціну ў Венецыі - яго прагнала паліцыя

Скандальны мастак Бэнксі паказаў карціну ў Венецыі - яго прагнала паліцыя

© REUTERS / SOCIAL MEDIA
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Мастак інкогніта выставіў карціну падчас Венецыянскай біенале, пратэстуючы супраць забруджванняў навакольнага асяроддзя.

МІНСК, 23 мая - Sputnik. Брытанскі вулічны мастак Бэнксі выставіў сваю новую працу на вуліцы ў Венецыі, пра гэта ён паведаміў у сваім Instagram.

"Размясціў інсталяцыю на Венецыянскай біенале. Нягледзячы на тое, што гэта самае буйне і прэстыжнае мерапрыемства, прысвечанае мастацтву ў свеце, па нейкіх прычынах мяне ніколі на яго не запрашалі", - напісаў Бэнксі.

Інсталяцыя называецца Venice in oil, што можна перавесці як "Венецыя ў алеі" ці ж "Венецыя ў нафце", і прадстаўляе сабой некалькі карцін, склаўшы якія, можна атрымаць адзіны малюнак вялікага круізнага лайнера.

Праблема забруджвання навакольнага асяроддзя акіянскімі лайнерамі абмяркоўваецца мясцовымі ўладамі ўжо даўно. Сваёй карцінай Бэнксі таксама хацеў прыцягнуць увагу да гэтай тэматыкі.

Карціна прабыла на вуліцы нядоўга - неўзабаве яго прагналі мясцовыя супрацоўнікі паліцыі.

Бэнксі - гэта псеўданім псеўданім англійскага андэрграўнднага мастака стрыт-арта, палітычнага актывіста і рэжысёра. Яго сапраўднае імя не выдаецца, а вакол біяграфіі таксама шмат спрэчак. Бэнксі ў цяперашні час з'яўляецца адным з самых вядомых вулічных мастакоў у свеце.

У кастрычніку 2018 года работа брытанца "Дзяўчынка з шарам" была прададзеная на аўкцыёне Sotheby's за 1,4 мільёна долараў і самазнішчылася пасля продажу.

Венецыянская біенале - прэстыжная міжнародная мастацкая выстава і форум сусветнага мастацтва. Мерапрыемства праводзіцца раз у два гады з удзелам міжнароднага журы. Выстава адкрылася 11 мая.

Тэги:
Мастацтва

Галоўныя тэмы