03:00 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Максім Багдановіч

Дзень памяці Максіма Багдановіча адзначаюць у Беларусі

© Public Domain.
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3610

Штогод у дзень смерці выбітнага беларускага паэта ў краіне праходзяць мерапрыемствы па ўшанаванні яго памяці.

МІНСК, 25 мая - Sputnik. Сёння спаўняецца 102 гады са дня смерці беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Паэт, публіцыст і перакладчык нарадзіўся 9 снежня 1981 года і пражыў усяго 26 гадоў, але менавіта яго прынята лічыць адным са стваральнікаў нацыянальнай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы. У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЭСКА "Угодак выбітных асоб і падзей".

Штогод урачыстыя мерапрыемствы да Дня памяці Максіма Багдановіча ладзіць беларускі музей паэта. Не застаўся ён у баку і ў гэтым годзе.

Ужо традыцыйнай стала памінальная служба ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, якая ў гэтым годзе адбудзецца ў 9:30.  Ушанаваць паэта традыцыйна збіраюцца прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і грамадзяне, якія захапляюцца яго лірыкай.

Пасля аматараў беларускай літаратуры і творчасці паэта чакае пешаходная экскурсія па мінскіх мясцінах Багдановіча. Лагічным працягам шпацыра стане экскурсія па Літаратурным музеі паэта.

Тэги:
Максім Багдановіч, Беларусь

Галоўныя тэмы