Дзень памяці Максіма Багдановіча адзначаюць у Беларусі

© Public DomainМаксім Багдановіч
Максім Багдановіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Штогод у дзень смерці выбітнага беларускага паэта ў краіне праходзяць мерапрыемствы па ўшанаванні яго памяці.

МІНСК, 25 мая - Sputnik. Сёння спаўняецца 102 гады са дня смерці беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Паэт, публіцыст і перакладчык нарадзіўся 9 снежня 1981 года і пражыў усяго 26 гадоў, але менавіта яго прынята лічыць адным са стваральнікаў нацыянальнай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы. У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЕСКА "Угодак выбітных асоб і падзей".

Штогод урачыстыя мерапрыемствы да Дня памяці Максіма Багдановіча ладзіць беларускі музей паэта. Не застаўся ён у баку і ў гэтым годзе.

Ужо традыцыйнай стала памінальная служба ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, якая ў гэтым годзе адбудзецца ў 9:30.  Ушанаваць паэта традыцыйна збіраюцца прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і грамадзяне, якія захапляюцца яго лірыкай.

Пасля аматараў беларускай літаратуры і творчасці паэта чакае пешаходная экскурсія па мінскіх мясцінах Багдановіча. Лагічным працягам шпацыра стане экскурсія па Літаратурным музеі паэта.

Стужка навiн
0