Чарговы скандал на "Еўрабачанні": Літву памылкова не пусцілі ў фінал

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкСпявак Юрыюс Векленка
Спявак Юрыюс Векленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Памылка ў падліку галасоў італьянскіх тэлегледачоў каштавала прадстаўніку Літвы выхаду ў фінал шоу.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Новы скандал разгарэўся вакол конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" з-за магчымай памылкі ў падліку галасоў, аддадзеных у паўфінале італьянскімі тэлегледачамі.

Спявак з Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс - Sputnik Беларусь
Вынікі конкурсу "Еўрабачання" перагледзелі з-за "чалавечай памылкі"

"Еўрабачанне-2019" завяршылася ў ноч з 18 на 19 мая перамогай нідэрландца Дункана Лоўрэнса, аднак скандалы вакол конкурсу не спыняюцца. Бурнае абмеркаванне выклікала выступленне Мадоны, таксама ўзнікалі спрэчкі вакол дэманстрацыі ісландскай групай Hatari палестынскага сцяга. Акрамя таго, скандальным аказалася адхіленне беларускага журы ў фінале шоу, а таксама пералік вынікаў конкурсу, у выніку чаго беларуска Зена апынулася на месца вышэй.

Чарговы скандал вакол конкурсу разгарэўся на гэтым тыдні. Літоўскі грамадскі вяшчальнік LRT звернецца ў Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) за растлумачэннем уліку галасоў Італіі пры галасаванні ў другім паўфінале шоу.

Нагодай для звароту стала абнародаванне італьянскім вяшчальнікам RAI абноўленых вынікаў галасавання тэлегледачоў. Высветлілася, што італьянскія тэлегледачы далі прадстаўніку Літвы Юрыюсу Векленка бал - як раз яго і не хапала для выхаду ў фінал. Такім чынам, у фінале "Еўрабачання" павінна была апынуцца Літва, а Данія, якой па памылцы далі бал, засталася б у паўфінале.

Літоўскі бок лічыць, што аўтар і выканаўца літоўскай заяўкі на "Еўрабачанне" могуць прэтэндаваць на фінансавую кампенсацыю. Аднак Векленка не трымае зла з-за сітуацыі, якая склалася.

Еўрапейскі вяшчальны саюз сітуацыю пакуль не пракамэнтаваў.

Стужка навiн
0