11:13 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Дункан Лоўрэнс

"Еўрабачанне-2019" паглядзелі 182 мільёны тэлегледачоў

© Sputnik / Владимир Астапкович
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (86)
1910

Рэкорд па тэлеаўдыторыі падчас фіналу паставілі Нідэрланды: заключную частку конкурсу глядзелі 4,5 мільёны гледачоў.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне" у бягучым годзе глядзелі каля 182 мільёнаў гледачоў, гаворыцца ў паведамленні арганізатараў мерапрыемства.

Паводле дадзеных Еўрапейскага вяшчальнага саюза, за фіналам конкурсу, які прайшоў 18 мая, сачылі 36,7% тэлегледачоў, гэта на адзін працэнт больш, чым у 2018-м.

Аўдыторыя гледачоў "Еўрабачання" на YouTube склала 40 мільёнаў унікальных карыстальнікаў.

Арганізатары таксама прывялі статыстычныя дадзеныя па ўзроставай структуры гледачоў: каля паловы іх былі ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў, што можа сведчыць аб росце цікавасці моладзі да конкурсу.

Рэкорд па тэлеаўдыторыі падчас фіналу паставілі Нідэрланды: заключную частку конкурсу глядзелі 4,5 мільёны гледачоў (гэта 73% тэлепраглядаў у краіне).

Перамог на конкурсе ў бягучым годзе галандскі спявак Дункан Лоўрэнс, які выканаў песню "Arcade". Беларуская прадстаўніца Зена ў фінале пасля перагляду колькасці балаў стала 24-й.

Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (86)
Тэги:
Еўрабачанне

Галоўныя тэмы