13:07 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Беларусьфільм паказаў трэйлер фільма пра Купалу

"Беларусьфільм" паказаў трэйлер фільма пра Купалу

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Галоўную ролю ў карціне выконвае латвійскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шостак. Глядзіце на Sputnik трэйлер гістарычнай драмы пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Кінастужка апавядае пра асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта на фоне няпростых гістарычных падзей.

У фільме Купала паказаны ў розныя перыяды жыцця. Грым, які ператварыў маладога акцёра, якому ледзь за трыццаць, у Купалу, заказвалі ў таго ж вытворцы, які падаваў грым для фільма "Высоцкі. Дзякуй, што жывы".

Цікава, што здымкі фільма пачаліся, калі акцёр на галоўную ролю яшчэ не быў зацверджаны. Усе астатнія акцёры, якія сыгралі ў фільме - беларусы. Рэжысёрам фільма выступіў Уладзімір Янкоўскі.

На YouTube, дзе быў прадстаўлены трэйлер, ужо з'явіліся першыя пазітыўныя водгукі.

"Трэйлер шматспадзеўны. Чакаем выхаду", - напісаў адзін з гледачоў.

Да здымак "Беларусьфільм" прыступіў летам 2018 года. Тады карціну здымалі пад працоўнай назвай "Пакуль будзе неба". Кінапраекту быў прысвоены статус нацыянальнага фільма. Выйдзе не толькі пракатная версія фільма, але і чатырохсерыйны серыял, так як, па прызнанні гендырэктара кінастудыі Уладзіміра Карачэўскага, матэрыялу было знята шмат.

Шырокаму гледачу фільм пакажуць, хутчэй за ўсё, толькі ў 2020 годзе, так як прадказваюць яму добры фестывальны лёс. Так што у 2019 годзе карціну змогуць убачыць журы і госці кінафестываляў. Над афішай для фільма працуе беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.

Тэги:
"Беларусьфільм", Янка Купала

Галоўныя тэмы