19:56 25 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.25
На фэсце выступяць 24 калектывы, сярод якіх - група IRDORATH

Бразільскі карнавал па-беларуску: што чакае на "Свяце Сонца" ў гэтым годзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3110

У гэтым годзе на фестывалі будзе шмат музыкі і агню, але асаблівую ўвагу арганізатары нададуць узнаўленню старажытных беларускіх абрадаў.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Чацвёрты міжнародны купальскі фолк-фэст "Свята Сонца" пройдзе ў традыцыйным двухдзённым фармаце 22-23 чэрвеня ў Дудутках. Якія сюрпрызы чакаюць гасцей, арганізатары распавялі на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

У спісе хэдлайнераў - украінцы "Joryj Kłoc"

Фестываль, як і ў мінулыя гады, аб'яднае некалькі рознапланавых лакацый. На двух пляцоўках пройдзе двухдзённы open-air канцэрт, дзе выступяць 24 калектывы, сярод якіх беларускія "NAVIBAND", "Стары Ольса", "PAWA", "IRDORATH", "Тарас на Парнасе" і многія іншыя.

"Мы сыграем спецыяльную праграму, таму што гэты фэст будзе нашым адзіным выступам у Беларусі ў гэтым годзе. Мы рыхтуемся і прывязем самы агонь на свята", - распавялі Надзея і Уладзімір Калач з гурта "IRDORATH".

Удзельнік гурта беларускай сярэднявечнай музыкі "PAWA" Сяргей Шаўчук запэўніў, што яго калектыў прывязе не толькі песні ў традыцыйнай апрацоўцы, але і новыя аўтарскія кампазіцыі.

Надежда Калач из группы IRDORATH отметила, что выступление на фестивале станет единственным в Беларуси
© Sputnik / Виктор Толочко
Надзея Калач з групы IRDORATH адзначыла, што іх выступ на фестывалі стане адзіным у гэтым годзе ў Беларусі

"Выступім на свяце вялікім складам, для такіх знакавых фестываляў практыкуем павелічэнне колькасці удзельнікаў", - дадаў ён.

Доўгачаканы госць - расійская каманда "Тролль Гнет Ель", якая ўваходзіць у спіс традыцыйных удзельнікаў фестывалю і займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу фолк-каманд на тэрыторыі СНД. У спісе хэдлайнераў таксама ўкраінскі гурт "Joryj Kłoc" - яны ўпершыню выступяць на фестывалі і ў другі раз - у Беларусі. Арганізатары ўпэўненыя, што іх выступ будзе адным з самых яркіх.

Выступы пачнуцца 22 чэрвеня а 11-й і скончацца а 18-й 23 чэрвеня.

Шмат агню і любоўныя рытуалы

Традыцыйна ў рамках фестывалю запланаваны конкурс вогненных тэатраў, які пройдзе ў трэці раз.

"У гэтым годзе спаборнічаць будуць 20 калектываў, у асноўным гэта беларускія каманды, якія працуюць у жанры піратэхнічнага шоу. Мерапрыемства праходзіць у фармаце конкурсу: у нас будзе журы, якое ацэньвае тэхніку выканання і іншыя складнікі", - распавёў арганізатар фестывалю, кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандр Рак.

Виктор и Владимир Калачи: мы привезем самый огонь на праздник
© Sputnik / Виктор Толочко
Віктар і Уладзімір Калачы: мы прывязем самы агонь на свята

Акрамя прафесійнага журы пераможцу будуць выбіраць гледачы. Лепшая каманда па версіі глядацкага галасавання таксама атрымае прызы.

Кульмінацыяй і самай містычнай часткай усяго фестывалю стане шэсце да берага ракі Пціч. Там любы жадаючы зможа паўдзельнічаць у адмысловым рытуале і здабыць жывы агонь так, як гэта рабілі нашы продкі. З дапамогай жывога агню запаляцца вялікія купальскія вогнішчы, якія стануць асноўнай кропкай прыцягнення гэтай ноччу. Госці будуць вадзіць карагоды, а самыя смелыя змогуць нават паскакаць праз ачышчальнае полымя.

Закаханым парам арганізатары прапануюць праверыць сваё каханне: калі пераскочыць праз купальскі агонь, не адпускаючы рук, саюз будзе працяглым і абавязкова прывядзе да вяселля.

Как рассказал руководитель фестиваля Александр Рак, пиротехническое шоу будет оценивать специальное жюри
© Sputnik / Виктор Толочко
Як распавёў кіраўнік фестывалю Аляксандр Рак, піратэхнічнае шоу будзе ацэньваць спецыяльнае журы

"Наша задача ў гэтым годзе - асноўныя сілы накіраваць менавіта на абрадавую частку, якая пройдзе ноччу пасля заканчэння першага канцэртнага дня", - падкрэсліў Аляксандр Рак.

Літоўскі фуд-корт і купальскі квэст

Усе два дні ў Дудутках будзе працаваць кірмаш рамеснікаў, інтэрактыўныя, спартыўныя і этна-пляцоўкі - усяго каля 15 лакацый. Госці свята змогуць не проста набыць сувеніры, а паўдзельнічаць у іх стварэнні, пазнаёміцца са старадаўнімі беларускімі традыцыямі свята Купалле, навучыцца плесці вянкі і варажыць.

"Можна будзе ужывую ўбачыць прадметы, якія там ствараюцца, зразумець прынцып вырабу і пагутарыць з усімі рамеснікамі", - падзяліўся рамеснік па апрацоўцы каменя Віктар Калач.

Ён правядзе майстар-класы па вырабу зброі каменнага веку.

Обязательно будут танцы - одну из обязательных частей программы раскрыла Эля Барановская
© Sputnik / Виктор Толочко
Абавязкова будуць танцы - адну з абавязковых частак праграмы раскрыла Эля Бараноўская

Удзельніца этна-гурта "Арацэя" Эля Бараноўская распавяла, што ўся абрадавая частка "бразільскага карнавала па-беларуску" будзе прысвечана ўшанаванню сонца як галоўнага сімвала свята.

"Абавязковая частка нашай праграмы - танцы. На Купалле іх таксама танчылі і абавязкова ў парах, таму што раней дзяўчаты і хлопцы знаёміліся менавіта на такіх ігрышчах", - падкрэсліла яна.

Для аматараў галаваломак арганізатары падрыхтавалі купальскае квэст, у якім змогуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Пераможцаў чакаюць цікавыя прызы, напрыклад, магчымасць зрабіць прапанову рукі і сэрца сваёй другой палове прама на свяце.

Як і ў мінулыя гады на фестывалі будзе працаваць намётавы лагер: можна будзе ўсталяваць сваю палатку або ўзяць у арэнду на месцы. Там жа будзе працаваць фуд-корт, дзе ў гэтым годзе, акрамя беларусаў, свае пачастункі прадставяць арганізатары літоўскага фэсту "Казюкас".

Дабрацца да месца правядзення фэсту можна будзе на аўтобусе Мінск-Дудуткі-Мінск і бясплатным трансферам Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.

Тэги:
Фестываль, Дудуткі, Свята Сонца

Галоўныя тэмы