Лігалайз і не толькі: чаго чакаць ад фестывальнай зоны Еўрапейскіх гульняў

© Photo : "ВКонтакте" / ЛСПКанцэрт гурта ЛСП
Канцэрт гурта ЛСП - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестывальная зона ў парку Dreamland стане адной з галоўных пляцовак Еўрапейскіх гульняў, на ёй выступяць больш за тры сотні артыстаў.

Фестывальная зона другіх Еўрапейскіх гульняў размесціцца ў мінскім парку забаў Dreamland. Пляцоўка адкрые свае вароты 21 чэрвеня і працягне працаваць да 2 ліпеня.

II Еўрапейскія гульні ў Мінску - Sputnik Беларусь
Колькі каштуюць квіткі на адкрыццё "Еўрапейскіх гульняў"?

Жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць пяць сцэн, дзе свае кампазіцыі выканаюць лепшыя артысты з розных музычных жанраў. Кожны дзень на сцэнах сваімі хітамі будуць цешыць знакамітыя беларускія і замежныя артысты, кавер-бэнды і вядомыя дыджэі. А фішкай фестывалю стане штодзённая змена хэдлайнера.

У дзень адкрыцця фестывалю, 21 чэрвеня, на сцэне выступяць мінскія калектывы: Pride rock, Incerto, Апрыёры, Maicero, Nite Nite Nite, Стокс і Крама.

22 чэрвеня музычную эстафету падхопяць рэпер ЛСП, Martin, група Вектар і іншыя. А 23 чэрвеня мы зможам акунуцца ў настальгію пад гукі папулярнага некалі хіта "Будучыя мамы" ад Лігалайза, які зменіцца лірычнасцю кампазіцыямі Homie і выступленнем чалавека-шоу Арцёма Сарокі. Таксама прысутных парадуе музыка Yann Zhanchak, Prohorov & Skaya, і нават Нестандартнага Варыянта.

24 чэрвеня вам прапануюць патанчыць пад запальную музыку лепшых дыджэяў, а 25 чэрвеня на змену ёй прыйдзе спакойная музыка ў стылі фолк.

II Еўрапейскія гульні ў Мінску - Sputnik Беларусь
Колькі каштуюць квіткі на адкрыццё "Еўрапейскіх гульняў"?

З 26 па 29 чэрвеня на сцэне фестывалю выступяць беларускія гурты "Без Билета", Дай Дарогу, Нейра Дзюбель, Litesound, "Априори і многія іншыя. А 30 чэрвеня гурт "Братья Гримм" прапануе вам ўзляцець на вейках, пасля чаго гарачыя кампазіцыі гурта "Топлес" вернуць вас на зямлю.

1 ліпеня на фестывальнай зоне Еўрапейскіх гульняў пройдзе яркі і пазітыўны Holi Fest. Фестывальны час падыдзе да канца 2 ліпеня ў кампаніі Filatov & Karas, Rompasso, L.B.One, Magnit & Slider, Mikis, Alex Mad, Feel, Dania і Gleb Glebov.

Таксама гасцей фестывальнай зоны Еўрапейскіх гульняў чакае шырокая фудкорт-зона з ежай, якая прыйдзецца даспадобы нават самаму капрызнаму гурману, фанзона для аматараў спорту, забаўляльная і дзіцячыя зоны, кірмаш рамеснікаў, куткі для рэлаксацыі, творчасці і многае іншае.

Стужка навiн
0