Бурштынавае святло карцін Гаўрыіла Вашчанкі: мастак нарадзіўся 92 гады таму

© Sputnik / Евгений КоктышМастак Гаўрыіл Вашчанка ў сваёй майстэрні, 1977 год
Мастак Гаўрыіл Вашчанка ў сваёй майстэрні, 1977 год - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Майстар манументальнага жывапісу, Гаўрыла Вашчанка пакінуў багатую спадчыну твораў мастацтва.

Гаўрыіл Харытонавіч Вашчанка нарадзіўся 20 чэрвеня 1928 года ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці - вёсцы Чыкалавічі. Дзяцінства будучага мастака прыйшлося на ваенныя гады, і ўжо тады ён рабіў невялікія замалёўкі і нават капіяваў для партызан карты мясцовасці. Але аб мастацкай адукацыі тады гаворкі не ішло. Гаўрыіл Вашчанка збіраўся паступаць у Гомельскі чыгуначны тэхнікум - запатрабаваная прафесія і праца побач з домам, блізкімі і сябрамі маглі б пераважыць пакліканне, калі б юнаку не трапілася на вочы газета, у якой ён прачытаў пра Кіеўскае вучылішча прыкладных мастацтваў. Кінуўшы ўсё, Вашчанка паехаў на Украіну, не маючы ні найменшай мастацкай падрыхтоўкі, ды яшчэ і спазніўся на экзамен.

  • Гісторыя Юдаля Пэна: муза, вучань і загадкавая смерць

Аднак педагогі разгледзелі талент маладога беларуса, і ў 1948 годзе ён паспяхова скончыў мастацкае вучылішча і ўладкаваўся на працу ў кінастудыю імя Даўжэнкі.

Яшчэ будучы студэнтам, Вашчанка захапіўся манументальным роспісам - усяго на трэцім курсе ён зрабіў роспісы ў будынку Вярхоўнага суда Украіны. Папрацаваўшы на кінастудыі, па парадзе сяброў, якія настойвалі, што перспектыўнаму маладому мастаку трэба працягнуць сваю адукацыю, ён паступіў у Львоўскі дзяржаўны інстытут дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, які скончыў у 1955 годзе.

У Львове Вашчанка пазнаёміўся са сваёй жонкай Мацільдай, у іх нарадзіўся першы сын.

Міхаіл Басалыга: мастак, які ажывіў старонкі кніг - Sputnik Беларусь
Міхаіл Басалыга: мастак, які ажывіў старонкі кніг

Гаўрыіла Вашчанку размеркавалі ў Малдову, і там ён пражыў 6 гадоў, працягнуўшы займацца творчасцю, удзельнічаючы ў выставах і фестывалях. У 1957 годзе ён быў прыняты ў Саюз мастакоў СССР.

На працягу 5 гадоў, да 1960-га года, Вашчанка выкладаў у Рэспубліканскім мастацкім вучылішчы Кішынёва, але на выставе ў Маскве пазнаёміўся з мастаком Уладзімірам Стальмашонкам і па яго запрашэнні з'ехаў у Менск, дзе ўзначаліў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

Менавіта Вашчанка запрасіў выкладаць у інстытут Аляксандра Кішчанку, які стварыў пазней "Габелен стагоддзя", які трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі габелен у свеце.

У 1988 годзе Вашчанка быў удастоены звання Народнага мастака БССР. У гэты час ён, адначасова працягваючы працаваць у інстытуце, стварыў цэлы шэраг знакавых твораў, займаўся манументальным роспісам, а таксама зрабіў вітражы для Чырвонага касцёла, які знаходзіцца ў Мінску.

У 2002 годзе ў Гомеле адчынілась карцінная галерэя імя Вашчанкі, якой ён падарыў мноства сваіх работ. Яшчэ пры жыцці мастак падняўся на вяршыню славы, якая толькі магчымая для мастака - яго прызнала сусветная супольнасць, а Кембрыджскі біяграфічны інстытут нават назваў Гаўрыіла Вашчанку "чалавекам ХХ стагоддзя".

Не стала мастака ў 2014 годзе.

Жывапіс Вашчанкі

Усё сваё жыццё Гаўрыіл Вашчанка імкнуўся да манументальнага мастацтва - асаблівая манера пісьма выяўлялася не толькі ў яго алейным жывапісу, але і ў акварэлях і карцінах, напісаных пастэллю.

Барыс Аракчэеў - Sputnik Беларусь
Барыс Аракчэеў: спявак беларускай прыроды

На працягу ўсяго творчага шляху Вашчанка шукаў новыя спосабы мастацкага выказвання, пастаянна эксперыментуючы з тэхнікай, мазкамі.

Адметнай рысай карцін Вашчанка з'яўляецца іх колеравая гама: яны нібы напоўнены залацістым святлом. Вохрыстыя, жоўтыя, рудыя тоны пераважаюць у творах мастака.

У працах Гаўрыіла Вашчанкі ёсць месца і стылізацыі, і рэалізму. Мастак амаль ніколі не пісаў з натуры. большасць яго карцін - гэта абагульненыя вобразы. У сваёй творчасці Вашчанка часцей за ўсё звяртаўся да тэмаў вайны і гісторыі роднай зямлі.

Чытайце таксама:

Напалеон Орда: летапісец беларускай архітэктуры

Шагал і Віцебск: гісторыя кахання, якая працягнулася пасля смерці

Вешчыя сны і космас: пяць цікавых фактаў пра Язэпа Драздовіча

Стужка навiн
0