19:53 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Чытанне пры свечцы, архіўнае фота

Ян Чачот: "Гэта мудрасць - быць вясёлым!"

CC0 / Myriams-Fotos
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (41)
2910

Сёння споўнілася 223 гады са дня нараджэння беларускага і польскага паэта, перакладчыка, драматурга і фалькларыста Яна Чачота.

Яна Чачота заўсёды цікавілі пытанні мовы і фальклорнай спадчыны беларускіх зямель. У свой час ён уздымаў важныя пытанні этымалогіі і правапісу, а яго песні – гэта не толькі справа захаваць аўтэнтыку, але і глыбокі аналіз паэтычных сродкаў, якімі карысталіся ў народзе.

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся Ян Чачот 24 чэрвеня 1796 года ў вёсцы Малюшычы, якая знаходзіцца ў сучаснай Гродзенскай вобласці – тады гэта быў Навагрудскі павет Слонімскай губерні. Ён паходзіў з сям'і беззямельнага шляхціча, які арандаваў фальварак. Дзяцінства будучага паэта прайшло ў пераездах – неўзабаве яго сям'я з'ехала ў Баранавічы, а адтуль – у Навагрудак, дзе хлопчык вучыўся ў дамініканскай школе – той жа самай, якую ў гэты час наведваў Адам Міцкевіч.

Юнакі не толькі пасябравалі, але і разам складалі вершы і песні, займаліся апрацоўкай фальклору. Дарэчы, вучыліся яны выдатна, пра што сведчаць школьныя запісы.

Працягнуць адукацыю Ян Чачот вырашыў у Віленскім універсітэце, але з-за фінансавых цяжкасцяў правучыўся там усяго год. Працаваў адвакатам і пісарам, а ў 1818 годзе трапіў у Таварыства філаматаў – па запрашэнні і рэкамендацыі свайго школьнага сябра.

Арышт і вяртанне на радзіму

У 1823 годзе Ян Чачот быў арыштаваны і разам з іншымі вязнямі адпраўлены ў Арэнбург. Да гэтага часу ён паспеў пакінуць сябрам запісы са сваімі песнямі і некалькімі элегіямі.

Толькі ў 1830 годзе Ян Чачот атрымаў магчымасць прыехаць у Маскву, а праз тры гады вярнуўся ў Беларусь, у Лепель, дзе спачатку працаваў канцэлярыстам, а потым падняўся да чына губернскага сакратара. Калі паліцэйскі нагляд быў зняты, Чачот вярнуўся ў Навагруччыну, дзе працаваў у бібліятэцы.

Але здароўе паэта было моцна падарванае зняволеннем. У 1847 годзе ён, у надзеі паправіць здароўе, едзе на воды ў Друскенікі, дзе з ім здараецца параліч і Ян Чачот неўзабаве памірае.

Яшчэ пры жыцці шматлікія творы Яна Чачота былі пакладзеныя на музыку Станіславам Манюшкам. У дзень нараджэння паэта чытайце яго вершы на Sputnik.

Чытайце таксама: 

Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (41)
Тэги:
Ян Чачот

Галоўныя тэмы