01:02 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Фестываль Александрыя збірае сяброў адсвяткуе юбілей

Фестываль "Александрыя збірае сяброў" адзначыць юбілей

© Sputnik Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Традыцыйна свята праходзіць у аграгарадку Александрыя на беларускае народнае свята Купалле.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Фестываль "Александрыя збірае сяброў" пройдзе ў гэтым годзе ў дзясяты раз.

Маштабнае летняе свята Купалле ўжо традыцыйна святкуюць на малой радзіме прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - у аграгарадку Александрыя.

Фестываль "Александрыя збірае сяброў" пройдзе ў гэтым годзе ў юбілейны, дзясяты раз. Мерапрыемствы ў рамках свята пройдуць 6 і 7 ліпеня.

У праграме фестывалю - канцэрты, беларускія народныя абрады і гульні, а таксама многія іншыя забавы. Арганізатары адзначаюць, што ўпершыню на сцэне ў Александрыі ў гэтым годзе будуць толькі беларускія зоркі.

На фестывалі ў Александрыі ў мінулым годзе адной з галоўных зорак была Таісія Павалій. У ходзе выканання артысткай песні "Вярба" кіраўнік дзяржавы падпяваў ёй - яны нават праспявалі дуэтам. Там жа, на фестывалі мінулага года выступіў публічна і малодшы сын прэзідэнта Мікалай - ён сыграў на раялі.

Тэги:
Александрыя збірае сяброў

Галоўныя тэмы