У цэнтры Мінска выставілі карціны беларускай мастачкі Зоі Луцэвіч

© Photo : Арганізатары праекта "Мастак і горад"Мастачка Зоя Луцэвіч
Мастачка Зоя Луцэвіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экспазіцыя арганізаваная ў рамках праекта "Мастак і горад ", да гэтага тут можна было ўбачыць карціны мастачкі Зоі Літвінавай.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Карціны беларускай мастачкі Зоі Луцэвіч мінчане і госці сталіцы могуць убачыць на плошчы Якуба Коласа. Экспазіцыя арганізаваная ў рамках штогадовага праекта "Мастак і горад".

Выставы пад адкрытым небам ладзяць ужо восем год запар. На гэты раз у праекце удзельнічаюць адразу дзве мастачкі – Зоя Літвінава і Зоя Луцэвіч. Карціны першай аматары мастацтва маглі паглядзець з 16 мая, цяпер прыйшла чарга другой.

"Адкрытая прастора – мая стыхія. Экспанаванне ў гарадскім асяроддзі – рэалізаваная мара. Прэзентацыя твораў мастацтва ў публічнай прасторы – гэта, з аднаго боку, унікальны шанец быць пачутым, шматразова ацэненым, а з другога – каласальная адказнасць", – падзялілася ўражаннямі Зоя Луцэвіч.

У маі мінчане і госці сталіцы маглі убачыць тут творчасць Зоі Літвінавай
У цэнтры Мінска выставілі карціны беларускай мастачкі Зоі Луцэвіч - Sputnik Беларусь
У маі мінчане і госці сталіцы маглі убачыць тут творчасць Зоі Літвінавай

Выстава будзе радаваць мінчан і гасцей сталіцы да канца жніўня, а ў верасні, другі раз за гісторыю праекта, рэпрадукцыі карцін пакінуць межы сталіцы. У мінулым годзе "Мастак і горад" знаёміў з жывапісам жыхароў Віцебска, а сёлета карціны Зоі Луцэвіч пераедуць у Брэст, азнаменаваўшы пачатак значнай падзеі – святкаванне тысячагоддзя горада.

За восем гадоў праекта ў выставе пад адкрытым небам паказвалі карціны Марка Шагала, Георгія Скрыпнічэнкі, Валянціна Губарава, Мікалая Селяшчука і многіх іншых. Усяго наведвальнікі ўбачылі творчасць 57 беларускіх мастакоў.

Стужка навiн
0