12:21 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Маштабны тур прысвечаны 40-годдзю вядомага альбома The Wall

Трыб'ют The Pink Floyd Show UK едзе ў Мінск

© Photo : Фото предоставлено организаторами
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Маштабны тур прысвечаны 40-годдзю вядомага альбома The Wall, але на пляцоўцы ў сталіцы Беларусі прагучаць і іншыя вялікія хіты гурта Pink Floyd.

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Сусветна вядомы трыб'ют The Pink Floyd Show UK з Вялікабрытаніі прыедзе з канцэртам у Мінск у лістападзе, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Маштабны тур Brick in the Wall прысвечаны 40-годдзю вядомага альбома The Wall. На сталічнай пляцоўцы прагучаць самыя знакамітыя кампазіцыі пласцінкі, а таксама іншыя вялікія хіты групы Pink Floyd. Акрамя таго, у праграме будуць выкананы песні, аўтарам якіх з'яўляўся Syd Barrett.

Па словах арганізатараў, беларускім прыхільнікам варта чакаць ад будучага шоу сюрпрызаў: так, у новым туры прыме ўдзел спявачка з арыгінальнага складу групы Pink Floyd - Дурга МакБрум. Яна датычная да запісу чатырох студыйных альбомаў калектыву, а ў 1994 годзе выходзіла з імі на сцэну падчас сусветна вядомага фільма-канцэрту P.U.L.S.E. у лонданскай зале "Эрлс Корт".

"Прафесійная інтэграцыя відэаінсталяцый, гукавога і светлавога перформансу The Pink Floyd Show UK не пакіне абыякавым ні аднаго прыхільніка творчасці гурта. Не прапусціце унікальнае шоу", - раяць арганізатары канцэрта.

Альбом The Wall быў запісаны ў 1979 годзе і прададзены па ўсім свеце ў колькасці 23 мільёны копій, стаўшы мульціплацінавым і заняўшы 87-ае месца ў спісе "500 найвялікшых альбомаў усіх часоў" па версіі часопіса Rolling Stones.

Канцэрт The Pink Floyd Show UK адбудзецца на сцэне Мінскай пляцоўкі Prime Hall 23 лістапада. Месца на сектары абыйдзецца ў суму ад 65 да 115 рублёў, у фанзону можна трапіць за 55.

Тэги:
музыка

Галоўныя тэмы