https://bel.sputnik.by/20190723/Yuryy-Laza-atsan-kaver-Gruppy-krovi-ad-Metallica-uzyal-shto-prastsey-1042133376.html
Юрый Лаза ацаніў кавер "Группы крови" ад Metallica: узялі, што прасцей
Юрый Лаза ацаніў кавер "Группы крови" ад Metallica: узялі, што прасцей
Sputnik Беларусь
Па словах Лазы, удзельнікі Metallica нават не спрабавалі зразумець сэнс слоў песні: проста абралі нешта простае і худа-бедна сыгралі. 23.07.2019, Sputnik Беларусь
2019-07-23T11:28+0300
2019-07-23T11:28+0300
2024-06-13T11:59+0300
культура
у свеце
навіны
музыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104213/22/1042132242_0:0:3040:1711_1920x0_80_0_0_bc5f4c3646c17ea9297845e4ac0524b2.jpg
МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Расійскі спявак і кампазітар Юрый Лаза пракаментаваў выкананне амерыканскай метал-групай Metallica песні Віктара Цоя "Группа крови" на канцэрце ў Маскве, заявіўшы, што металісты з ЗША выбралі самае простае з рэпертуару "Кіно", паведамляюць СМІ.Напярэдадні гурт на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" выканаў кавер хіта "Кіно": басісту Роберту Трухільё падпявалі практычна ўсе гледачы, якія прыйшлі на канцэрт."Яны - малайцы, узялі тое, што прасцей: чатыры акорды, мала тэксту", - сказаў Лаза.Пры гэтым ён адзначыў, што для музыкаў гурта такога ўзроўню праспяваць песню "Кіно" гэтак жа проста, як усміхнуцца. Па словах Лазы, удзельнікі Metallica нават не спрабавалі зразумець сэнс слоў "Группы крови": проста выбралі нешта простае і худа-бедна сыгралі.Metallica падчас канцэртаў па-за ЗША часцяком выконвае песні калектываў краін, дзе выступае: на канцэрце ў Манчэстэры яны праспявалі кампазіцыю "I Wanna Be Adored" гурта The Stone Roses, а ў Германіі - "Engel" Rammstein.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104213/22/1042132242_144:0:2875:2048_1920x0_80_0_0_0e70885c1ea93f9c167e114a4f904644.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, у свеце, навіны , музыка
культура, у свеце, навіны , музыка
Юрый Лаза ацаніў кавер "Группы крови" ад Metallica: узялі, што прасцей
11:28 23.07.2019 (абноўлена: 11:59 13.06.2024) Па словах Лазы, удзельнікі Metallica нават не спрабавалі зразумець сэнс слоў песні: проста абралі нешта простае і худа-бедна сыгралі.
МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Расійскі спявак і кампазітар Юрый Лаза пракаментаваў выкананне амерыканскай метал-групай Metallica песні Віктара Цоя "Группа крови" на канцэрце ў Маскве, заявіўшы, што металісты з ЗША выбралі самае простае з рэпертуару "Кіно", паведамляюць СМІ.
Напярэдадні гурт на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" выканаў кавер хіта "Кіно": басісту Роберту Трухільё падпявалі практычна ўсе гледачы, якія прыйшлі на канцэрт.
"Яны - малайцы, узялі тое, што прасцей: чатыры акорды, мала тэксту", - сказаў Лаза.
Пры гэтым ён адзначыў, што для музыкаў гурта такога ўзроўню праспяваць песню "Кіно" гэтак жа проста, як усміхнуцца. Па словах Лазы, удзельнікі Metallica нават не спрабавалі зразумець сэнс слоў "Группы крови": проста выбралі нешта простае і худа-бедна сыгралі.
Metallica падчас канцэртаў па-за ЗША часцяком выконвае песні калектываў краін, дзе выступае: на канцэрце ў Манчэстэры яны праспявалі кампазіцыю "I Wanna Be Adored" гурта The Stone Roses, а ў Германіі - "Engel" Rammstein.