12:51 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Помнік вялікаму князю Гедыміну ўсталявалі ў Лідзе

Помнік вялікаму князю Гедыміну ўсталявалі ў Лідзе

© Photo: Лидская газета
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Бронзавая конная скульптура ў вышыню дасягае шасці метраў і важыць каля трох тон.

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Помнік вялікаму князю Гедыміну ўсталявалі ў Лідзе ля замка, паведаміла "Лідская газета".

У аўторак пачаўся завяршальны этап работ: раней для помніка падрыхтавалі пастамент, а 12 жніўня скульптуру, вага якой перавышае 2,5 тоны, узнялі на яго з дапамогай аўтакрана.

Помнік адлілі з бронзы супрацоўнікі УП "Скульптурны камбінат". Яго аўтарамі сталі Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Над скульптурай працавала мноства людзей: неабходна было распрацаваць праект, сфармаваць, адліць помнік, які афіцыйна адкрыюць у Дзень горада 7 верасня.

Паглядзець на фінальны этап устаноўкі помніка прыйшлі многія гараджане і турысты.

Гедымін быў вялікім князем літоўскім, які правілаў ВКЛ у пачатку XIV стагоддзя. На сёмы год княжання Гедыміна ваеннапалонныя з Валыні і Кіева пачалі ўзвядзенне Лідскага замка, побач з якім і ўсталявалі помнік князю. Горад павінен адсвяткаваць свой сямісотгадовы юбілей у 2023 годзе.

Тэги:
Гедымін, помнік, Ліда

Галоўныя тэмы