Відэа

"Без лішняга пафасу": Калдун дасць утульны канцэрт у "райскім садзе"

Падпісацца
Георгій Калдун распавёў Sputnik аб акустычным канцэрце ў Мінску, які артыст будзе граць у нядзелю 29 верасня ва ўжо звыклай кампаніі з музыкамі Уладам Мазуркевічам і Дзмітрыем Пенкратам.

"Мы чаргуем вялікія і гучныя канцэрты ў якіх-небудзь вялікіх залах, але перыядычна хочацца рабіць нешта такое зусім утульнае, што па фармаце нагадвае "кватэрнік", калі інструменты гучаць не праз нейкія працэсары, вы чуеце непасрэдна гук акустычнай гітары, фартэпіяна", - кажа Калдун.

Зала пад назвай "Райскі сад" для будучага канцэрта разлічана ўсяго на 100 чалавек, у праграме - уласныя кампазіцыі і каверы, пераважна, баладнага, і такі "ўтульны" фармат узаемадзеяння з публікай для Георгія па шэрагу прычын цяпер больш пераважны, чым, напрыклад, "стадыённыя" канцэрты.

"Я проста выканаўца некалькі іншага фармату... Я вось не ўмею вось гэтага вось - "разварушваць залу", мне падабаецца, калі людзі музыку слухаюць, калі яны слухаюць тэксты... Я акуратна стаўлюся да сваіх нейкім маштабных выступау", - тлумачыць Калдун.

Калі артыст вядомы толькі ў межах Беларусі, то вялікія пляцоўкі, такія як КЗ "Мінск" ці Палац Рэспублікі - гэта ўжо іміджавыя гісторыі, "гэта значыць ты паказваеш сваю прафпрыдатнасць, калі людзі прыходзяць і пляцоўка збіраецца, значыць ты малайчына", разважае выканаўца.

Таксама ў размове - чым артысту, які не любіць конкурсы, цікавы 10-ы юбілейны сезон ўкраінскага шоу "Х-фактар", у якім ужо можна сачыць за выступамі Георгія, чым здзіўляюць крытычныя каментары ў інтэрнэце і як да іх ставіцца, і чаго чакаць тым, каму не хапіла квіткоў на цяперашні акустычны канцэрт.

Поўную версію размовы з Георгіем Калдуном глядзіце ў відэатрансляцыі.

Стужка навiн
0