Што чытаюць беларусы: самыя папулярныя творы па версіі кнігарняў

© Pixabay / SkitterphotoКнігарня
Кнігарня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ці супадаюць запыты чытачоў, якія купляюць кнігі на беларускай мове, з шорт-лістом прэміі Гедройца і якія пісьменнікі зараз самыя папулярныя, высветліў Sputnik.

Карэспандэнт Sputnik зазірнуў у сталічныя кнігарні, якія спецыялізуюцца на беларускамоўных выданнях, і прагледзеў віртуальныя паліцы ў пошуках кніг на беларускай мове, якія маюць найбольшы попыт у чытачоў. Спойлер: гэта дзіцячая літаратура.

Пераклады з польскай і лаўрэаты літаратурных прэмій

Па словах прадаўцоў, кнігі Сяргея Пясецкага, польскага аўтара беларускага паходжання, разлятаюцца з паліц, як гарачыя піражкі. Сатырычная проза жыцця польска-беларускага памежжа стогадовай даўніны, кантрабандысцкая рамантыка і крымінальныя разборкі ў сталіцы міжваенных часоў, дарэчы, праславілі Пясецкага не толькі на гістарычнай радзіме, але і ва ўсім свеце. У кніжных можна знайсці яго раманы "Яблычак", "Гляну я ў аконца…" и "Ніхто дабром не дасць збаўлення…".

Магічны пярсцёнак - Sputnik Беларусь
Ад Гары Потэра да Уладара: лепшыя кнігі свету ў перакладзе на беларускую мову

Нядаўна перакладзены на беларускую мову фантастычны раман польскага пісьменніка Яраслава Гжэндовіча "Гаспадар Ледзянога Саду" таксама карыстаецца попытам. Крытыкі любяць параўноўваць Гжэндовіча з Толкінам і Урсулай ле Гуін, у яго творах навуковая фантастыка часта суседнічае з жанрам фэнтэзі.

Самы папулярны ў наведвальнікаў як кнігарняў, так і іх сайтаў беларускі пісьменнік - Альгерд Бахарэвіч, прычым як яго новы рома "Мае дзевяностыя", так і ўжо выпрабаваны часам і выданнем на рускай мове "Сабакі Эўропы". Кнігі Бахарэвіча кідаюцца ў вочы адразу ж, як толькі заходзіш у краму - на ганаровым стэндзе "самае чытанае" або злёгку вылучаныя ў параўнанні з астатнімі на паліцы.

© SputnikАльгерд Бахарэвіч, "Мае дзевяностыя"
Што чытаюць беларусы: самыя папулярныя творы па версіі кнігарняў - Sputnik Беларусь
Альгерд Бахарэвіч, "Мае дзевяностыя"

Новы раман Валера Гапеева "Пазл" у адной з крамаў ужо скончыўся, што таксама сведчыць аб яго вялікай папулярнасці. У гэтым годзе кніга ўвайшла ў лонг-ліст прэміі Гедройца і моцна ўладкавалася ў топе суровага беларускага рэалізму без прыкрас.

© SputnikВалер Гапееў, "Пазл"
Што чытаюць беларусы: самыя папулярныя творы па версіі кнігарняў - Sputnik Беларусь
Валер Гапееў, "Пазл"

Сярод іншых папулярных беларускіх аўтараў можна назваць Віктара Марціновіча, Андруся Горвата, чыё "Радзіва Прудок" не сыходзіць з падмостак Купалаўскага, і Людмілу Рублеўскую, па кнізе якой зараз здымаюць фільм.

Нязменным і роўным попытам карыстаецца беларуская класіка - Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, вершы і гістарычныя нарысы, а таксама перыёдыка.

Дзіцячыя кніжкі

Попыт на дзіцячыя кніжкі зусім не звязаны з пачаткам навучальнага года - за азбукамі і складанкамі-чытанкамі прыходзяць круглы год, а багата ілюстраваныя казкі бяруць не толькі для сваіх дзяцей, але і ў падарунак.

Не ў апошнюю чаргу дзякуючы выдатным ілюстрацыям ахвотна раскупляюць кнігу Надзеі Ясмінскай "Дом цікаўных казак". Для самых маленькіх бяруць "Хто расце ў садзе" і "Хто расце ў парку" Кацярыны Міхаліцынай. Для дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту часта выбіраюць казачна-філасофскія гісторыі Вольгі Гапеевай.

© SputnikКнігі для дзяцей вельмі маляўнічыя
Што чытаюць беларусы: самыя папулярныя творы па версіі кнігарняў - Sputnik Беларусь
Кнігі для дзяцей вельмі маляўнічыя

Вялікім попытам і цікавасцю карыстаецца перакладная дзіцячая літаратура, такая як казкі Юі Вісландэр І Свэна Нурдквіста, Шарля Перо і Аляксандра Мілна, а таксама дзіцячыя вершыкі і кароткія апавяданні.

© SputnikСвэн Нурдквіст, "Вандроўка Пэтсана"
Што чытаюць беларусы: самыя папулярныя творы па версіі кнігарняў - Sputnik Беларусь
Свэн Нурдквіст, "Вандроўка Пэтсана"

Для сябе ці ў падарунак

Шмат пакупнікоў прыходзіць у крамы з просьбай параіць ім кнігу - не для сябе, а ў падарунак. Некаторыя шукаюць нешта пэўнае, а нехта звяртае больш увагі на прыгожае афармленне кнігі.

Пісьменніца Наталля Батракова - Sputnik Беларусь
Пісьменніца Наталля Батракова: кажуць, што я плачу бібліятэкарам за рэкламу

У адной з крамаў Sputnik распавялі, што за кнігамі прыязджаюць нават з Расіі. Так, нядаўна зазірнуў святар з Краснадара з цэлым спісам кніг - апынулася, што ён этнічны беларус, гаварыць па-беларуску не можа, але з задавальненнем чытае.

За той час, што карэспандэнт Sputnik правёў вывучаючы асартымент і размаўляючы з прадаўцамі, у крамы зазірнулі некалькі наведвальнікаў: праўда, нічога не купілі, але пакруцілі ў руках прыгожыя дзіцячыя выданні, а адзін пацікавіўся, дзе ён можа выдаць уласныя вершы.

Крыху статыстыкі

У мінулым 2018 годзе, як паведамляе Белстат, свет убачылі 1323 кнігі і брашуры на беларускай мове, што крыху больш, чым у 2017-м (1314), але значна меньш, чым рускамоўных выданняў, якіх у 2018 годзе было больш за 7,5 тысяч.

Больш за 30% агульнага аб'ёму літаратуры – на рускай і беларускай мовах – складае вучэбная.

Стужка навiн
0