08:56 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Мастак Аляксей Кузьміч

Мінскі мастак распрануўся ў знак пратэсту супраць цэнзуры

© Photo: Facebook / Алексей Кузьмич
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2320

Адкрыта-пратэстны перформанс адбыўся ў сценах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў на адкрыцці выставы "Прысутнасць", у якой удзельнічаюць пяць мастакоў.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Мінскі мастак Аляксей Кузьміч зладзіў пратэстны перформанс на адкрыцці выставы "Прысутнасць" у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (НЦСМ). Калі публіка сабралася, ён з'явіўся перад арганізатарамі і гасцямі выставы голым, з шыльдай "Міністэрства культуры" на прычынным месцы і надпісам "з усім згодны" на далонях.

Кузьміч - адзін з пяці мастакоў, якія прадставілі свае работы на гэтай выставе. На сваёй старонцы ў Facebook ён распавёў, што ў ходзе падрыхтоўкі работ да экспазіцыі яму давялося сутыкнуцца з праявамі цэнзуры. У прыватнасці, істотна была перапрацаваная эксплікацыя да працы "Аэра-дурніца". Аўтар з праўкамі пагадзіўся.

"Але гэтага здалося мала, і за пару гадзін да адкрыцця выставы камусьці з кіраўніцтва здалося, што ўсё ж такі могуць не пагладзіць па галоўцы з міністэрства, і яны вырашылі яшчэ больш абяскроўліваць тэкст і да канца зрэзаць ўсю "..." (глупства - Sputnik). Ужо без майго ведама. Проста наклеілі сваю версію", - напісаў Кузьміч.

В ходе подготовки работ к экспозиции Алексею Кузьмичу, по его словам, пришлось столкнуться с проявлениями цензуры. Это и стало поводом для такого перформанса
У ходзе падрыхтоўкі работ да экспазіцыі Аляксею Кузьмічу, паводле яго слоў, давялося сутыкнуцца з праявамі цэнзуры. Гэта і стала падставай для такога перформанса

Ідэя смелай акцыі нарадзілася, па словах мастака, у сувязі з прапановай НЦСМ зладзіць яго персанальную выставу. Ён пацікавіўся ў кіраўніцтва цэнтра наконт ступені цэнзуры і атрымаў, па яго словах, інтрыгуючы адказ: галоўнае, каб не было дэманстрацыі геніталій, "бо курыруе выставу Міністэрства культуры РБ", цытуе сваю размову з прадстаўнікамі НЦСМ Кузьміч.

У выніку, не чакаючы уласнай выставы, мастак прыйшоў на адкрыццё "Прысутнасці" ва ўзбуджаным і аголеным стане, але законапаслухмяна прыкрыў адцэнзураваную, па просьбе кіраўніцтва цэнтра, частку сябе.

Выставу "Прысутнасць" у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў анансавалі як выказванне пяці мастакоў аб розных праявах крызісу сучаснага свету. Кузьміч, які зладзіў адкрыты перформанс, павінен быў быць прадстаўлены на выставе толькі працай "540" - інсталяцыяй, якая адлюстроўвае перавернуты свет постпраўды. Ідэя была ў тым, каб паказаць, што хлусня - каласальны інструмент сацыяльнай рэгуляцыі ў сучасным свеце, у якім няма часу на аналіз і рэфлексію. Данесці гэтую думку мастак паспрабаваў з дапамогай прынцыпу крыжаванкі, дзе ён трансфармуе важныя і складаныя пытанні, бясконцыя інтэрпрэтацыі і сэнсы ў сухія слоўныя рэшткі.

Тэги:
Беларусь, мастацтва

Галоўныя тэмы