08:08 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Блогер з Гомеля Дзіма Ермузевіч

Дзіма Ермузевіч выпусціў свой дэбютны альбом

© страница Димы Ермузевича "ВКонтакте"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
710

На радасць беларускіх тынэйджараў папулярны блогер афіцыйна перакваліфікаваўся ў музыканты. Яго песні - ода поп-музыцы і каханню.

Адзін з топавых відэаблогераў Беларусі, а зараз і музыкант Дзіма Ермузевіч 11 кастрычніка выпускае свой першы сольны альбом.

Ермузевіч - адзін з першых беларускіх відэаблогераў з Гомеля. Ужо ў 16-гадовым узросце яго блог на Youtube налічваў сотні падпісчыкаў. Відэаблог папулярнага беларуса складаецца з лайфстайл ролікаў і папулярных "чэленджаў", а колькасць яго падпісчыкаў у Instagram складае больш за 800 тысяч чалавек.

Дзіма Ермузевіч афіцыйна перакваліфікаваўся з простага блогера ў блогера-музыку: зорка тынэйджараў выпусціў свой першы сольны альбом.

Дэбютная пласцінка новаспечанага выканаўцы - "Як любіш ты" складаецца з шасці кампазіцый. Песні Ермузевіча - ода поп-музыцы нулявых і любові, якія дакладна ацэняць усе фанаты ўзыходзячай зоркі.

Тэги:
Беларусь, Музыка

Галоўныя тэмы