Ад Парыжа да Бабруйска: куды ў гэтым годзе з гастролямі паедуць купалаўцы

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцэна са спектаклю "Рэвізор"
Сцэна са спектаклю Рэвізор - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У тэатры плануюць пашыраць гастрольную мапу за мяжой і ў рэгіёнах – гэта адна з галоўных мэтаў на соты юбілейны сезон.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Парыж, Бабруйск, Ліду, Маладзечна, Гродна, Гомель і Салігорск наведаюць акцёры Купалаўскага тэатра з гастролямі да канца гэтага года, паведамілі ў прэс-службе тэатра.

Рэжысёр Мікалай Пінігін - Sputnik Беларусь
У юбілейны сезон у Купалаўскім зноў паставяць культавы спектакль "Тутэйшыя"

Распачнецца гастрольны тур ужо сёння – у Маладзечне, дзе будзе прадстаўлены спектакль "ART". Гэты ж спектакль гледачы змогуць убачыць і 15 лістапада ў лідскім Палацы культуры.

Адні з самых касавых спектакляў з рэпертуара Галоўнай сцэны Купалаўскага будуць паказаныя ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. 25 кастрычніка адбудзецца паказ спектакля "Рэвізор", які стаў сапраўднай тэатральнай сенсацыяй мінулага году і атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію ў трох намінацыях. А 26 кастрычніка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры пакажуць "Паўлінку", якая ідзе на сцэне Купалаўскага тэатра з 1943 года.

5 лістапада жыхары Бабруйска убачаць пастаноўку "Ураджай" па п’есе беларускага драматурга Паўла Пражко - гэтае імя ўжо стала вядомым аматарам тэатра ва ўсім свеце, а ягоныя п’есы перакладзены на замежныя мовы, у тым ліку на французскую, і пастаўлены многімі еўрапейскімі тэатрамі. Паказ у Бабруйску адбудзецца ў межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Гэтую ж п’есу купалаўцы прадставяць 5 і 6 снежня ў Парыжы на пляцоўцы Espace Beaujon.

У снежні Купалаўскі тэатр таксама плануе гастролі ў Гомель і Салігорск. На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра 3 снежня ў межах XIV Міжнароднага фестывалю "Славянскія тэатральныя сустрэчы" будзе паказаны спектакль "Рэвізор". Легендарны спектакль "Вечар" рэжысёра Валерыя Раеўскага з Генадзем Аўсяннікавым, Зінаідай Зубковай, Тамарай Міронавай і Аляксандрам Падабедам пройдзе ў Салігорску 7 снежня.

Стужка навiн
0