00:19 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Помнік акцёру Мікалаю Карачанцаву на Траякураўскіх могілках

У Маскве адкрылі помнік Мікалаю Карачанцаву

© Sputnik / Илья Питалев
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Народнага артыста Расіі не стала ў мінулым кастрычніку, за год да гэтага ў яго знайшлі анкалогію.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Помнік народнаму артысту Расіі і зорцы савецкага кіно Мікалаю Карачанцаву адкрылі ў нядзелю ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Помнік зроблены з чорнага граніту, на які нанесены малюнак, які адлюстроўвае адну з сцэн спектакля "Юнона і Авось". Роля Мікалая Разанава была адной са знакавых у тэатральнай біяграфіі Карачанцава. Хоць для масавага гледача ён быў больш вядомы сваімі кінаролямі ў "Сабаку на сене", "Прыгодах Электроніка", "Белых росах" і многіх іншых карцінах.

Родственники Караченцова во время церемонии открытия памятника актеру
© Sputnik / Илья Питалев
Сваякі Карачанцава падчас цырымоніі адкрыцця помніка акцёру

"Адкрыццё помніка таце прайшло сёння вельмі ўрачыста і ў той жа час вельмі цёпла на Траякураўскіх могілках", - сказаў у інтэрв'ю РІА "Новости" сын Карачанцава Андрэй.

Паводле яго слоў, на адкрыцці помніка было шмат "ленкомаўцаў" на чале з дырэктарам тэатра Маркам Варшаверам і народнай артысткай СССР Інай Чурыкавай, а таксама сяброў і калегаў артыста.

Актриса Наталья Дрожжина, кинорежисссер Глеб Панфилов, актриса Инна Чурикова и сын Н. Караченцова Андрей Караченцов (справа налево)
© Sputnik / Илья Питалев
Актрыса Наталля Дрожжына, кінарэжысёр Глеб Панфілаў, актрыса Іна Чурыкава і сын Н. Карачанцава Андрэй Карачанцаў (справа налева)

Апошнія 13 гадоў пасля цяжкай аўтамабільнай аварыі Мікалай Карачанцаў не працаваў, змагаўся з наступствамі траўмы. У лістападзе 2017 года жонка Караченцова распавяла, што ў акцёра знайшлі пухліну ў лёгкім. Праведзенае даследаванне паказала, што пухліна злаякасная. Карачанцаў лячыўся, аднак у кастрычніку 2018-га яго не стала. Артысту было 74 гады.

Тэги:
Мікалай Карачанцаў, Расія, Масква

Галоўныя тэмы