Дэвід Лінч атрымаў ганаровы "Оскар" і ацаніў густ журы

© REUTERS / MARIO ANZUONIДэвід Лінч атрымлівае ганаровую ўзнагароду Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук
Дэвід Лінч атрымлівае ганаровую ўзнагароду Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ганаровая прэмія ўручаецца асобна ад асноўнай і прысуджаецца за ўклад у кінематаграфічнае мастацтва.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Амерыканскі рэжысёр Дэвід Лінч атрымаў ганаровую прэмію "Оскар" за заслугі перад кінаіндустрыяй, пра гэта паведамляецца на старонцы ў сацсетцы Twitter Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.

Рэжысёр Тод Філіпс і акцёр Хаакін Фенікс - Sputnik Беларусь
"Джокер" узяў галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю

"Нешматслоўны Дэвід Лінч атрымлівае свой "Ганаровы Оскар", - гаворыцца ў паведамленні.

Атрымліваючы ўзнагароду, Лінч пракаментаваў рашэнне членаў журы: "У вас вельмі цікавы густ".

Акрамя рэжысёра, прэміі таксама былі ўручаны кінаакцёру Уэсу Сцьюдзі і рэжысёру, сцэнарысту і драматургу Ліне Вертымюлер.

Пра тое, што Лінч, Сцьюдзі і Вертымюлер атрымаюць ганаровую ўзнагароду "Оскар", стала вядома яшчэ ў чэрвені. У Акадэміі адзначылі, што прэмія ім прысуджана за творчыя дасягненні на працягу свайго жыцця і выдатны ўклад у індустрыю.

Адзінаццатая цырымонія ўручэння ганаровай узнагароды прайшла ў Лос-Анджэлесе ў мінулую нядзелю. Ганаровы "Оскар" уручаецца з 1948 года, цырымонія праводзіцца асобна ад асноўнай кінапрэміі.

Нагадаем, што 91-я цырымонія ўручэння "Оскара" прайшла 24 лютага. Лепшым рэжысёрам стаў Альфонса Куарон, акцёрам - Рамі Малек, актрысай - Алівія Колман. Прэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм" Акадэмія прысудзіла кінастужцы "Зялёная кніга".

Стужка навiн
0