19:17 18 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
На адкрыцці фестываля ў Мінску

Усе на чырвоную дарожку: як у Мінску адкрылі кінафестываль "Лістапад"

© Sputnik / Марина Серебрякова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Кінафестываль "Лістапад" адкрыўся ў пятніцу ў Мінску, у цырымоніі ў бягучым годзе ледзь ці не ўпершыню быў такі відавочны беларускі акцэнт.

Калі раней на чырвонай дарожцы мінскага фестываля з'яўлялася Арнэла Муці, то ў гэтым годзе гасцей сустракалі інсталяцыяй ад "Беларусьфільма", постарам фільма "Купала" і музычнай зонай, дзе выступалі беларускія гурты, якія выконвалі ролі ў першым нацыянальным маладзёжным серыяле "Ілюзіі".

Гости открытия фестиваля
© Sputnik / Марина Серебрякова
Госці адкрыцця фестываля

На гасцей фестывалю, іх строі і спосабы, якімі арганізатары паспрабавалі задаць настрой, паглядзелі карэспандэнты Sputnik.

Запрошаныя зоркі і аўтамабіль

Каб кожны, хто шпацыраваў у гэты вечар па Нямізе, быў у курсе таго, што праходзіць у кінатэатры "Масква", каля ўваходу размясцілі амаль сапраўдны здымачны павільён. Камера перасоўвалася па рэйках, рэжысёр даваў указанні, хлапушка адлічвала дублі - такім спосабам мінчан зазывалі далучыцца да кінематографа.

У входа в кинотеатр разместили почти настоящий съемочный павильон
© Sputnik / Марина Серебрякова
Ля ўваходу ў кінатэатр размясцілі амаль сапраўдны здымачны павільён

Акцёраў набіралі прама з масоўкі і дазвалялі пасядзець за рулём аднаго з найстарэйшых аўтамабіляў "Беларусьфільма" - машыны, якую здымалі амаль ва ўсіх фільмах ваеннай тэматыкі.

"Мінакі пайшлі! Трымаем сярэдні план. Камера ёсць? Нам патрэбен буйны план. Ну што, было?" - мітусіўся рэжысёр, набіраў акцёраў з "масоўкі" і ўсяляк стараўся зрабіць так, каб любы выпадковы мінак атрымаў сваю хвіліну славы.

"Кіно здымаецца тут, як гэта было апошнія 95 гадоў гісторыі кінастудыі "Беларусьфільм", і як гэта будзе яшчэ шмат гадоў", - нёсся над імправізаванай пляцоўкай і Нямігай добра пастаўлены голас суфлера.

На площадке работала целая съемочная группа
© Sputnik / Марина Серебрякова
На пляцоўцы "працавала" цэлая здымачная група

"Беларусьфільма" на фестывалі нездарма так шмат - у кінастудыі ў гэтым годзе юбілей. Кіно, вядома, здымаюць і за яго межамі, і паглядзець на поспехі маладых рэжысёраў можна будзе ў рамках "Нацыянальнага конкурсу".

Па дарозе да радасці

Слоган фестываля ў гэтым годзе - "Да радасці", гэта алюзія на аднайменны фільм Інгмара Бергмана.

На ўваходзе слоган развіваюць. "Гледачы - вандроўцы, кінатэатр - вакзал, квіткі на кінасеанс - пуцёўка ў іншае вымярэнне, а фільмы - дарогі", - расказваюць гасцям фестываля.

Гостей открытия встречали необычные персонажи
© Sputnik / Марина Серебрякова
Гасцей адкрыцця сустракалі незвычайныя персанажы

Пакуль за сценамі кінатэатра "Масква" - актыўнасці для тых, хто не запомніўся ўнёскам у кінематограф, усярэдзіне - знакамітасці беларускага кіно і набліжаныя да іх - кіраўнік "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі, акцёры, кінакрытыкі.

На другім паверсе - кафэ "Ілюзіі". Такое ж было ў аднайменным серыяле "Беларусьфільма". У серыяле выканалі свае кампазіцыі больш 30 беларускіх гуртоў, некаторыя з іх спявалі і тут.

"Я ў гэтым фільме галоўны акцёр, я сцэнарыст і я рэжысёр", - перапяваць ўдзельнікі адной з груп. Для беларускага кіно гэта часам больш, чым метафара, так яно і здымаецца, нічога не зробіш.

Музыкальное сопровождение обеспечивали группы из сериала Иллюзии
© Sputnik / Марина Серебрякова
Музычнае суправаджэнне забяспечвалі гурты з серыяла "Ілюзіі"

Побач другі стэнд - і таксама ад "Беларусьфільма". Тут можна сфатаграфавацца з інтэр'ерам фільма "Авантуры Пранцiша Вырвiча". Потым сутыкнуцца з плакатам фільма пра Купалу. Адным словам, "Беларусьфільм" на адкрыцці фестывалю літаральна быў на кожным кроку.

Многие следили за прибывающими гостями с лестницы кинотеатра
© Sputnik / Марина Серебрякова
Многія сачылі за гасцямі з лесвіцы кінатэатра

Здаецца, беларускае кіно пачынае ажываць, можа, таму і патрэба ў гучных імёнах на чырвонай дарожцы ўжо не так высокая.

Перед началом кинофестиваля традиционно разбили о штатив камеры тарелку
© Sputnik / Марина Серебрякова
Перад пачаткам кінафестываля традыцыйна разбілі аб штатыў камеры талерку

Перад пачаткам кінафестывалю традыцыйна разбілі аб штатыў камеры талерку, і цяпер наперадзе ў аматараў кіно цэлы фестывальны тыдзень. Калі вы не ведалі, як правесці вялікія лістападаўскія выхадныя, вывучыце афішу "Лiстапада".

Тэги:
"Лістапад", Мінск, "Беларусьфільм"

Галоўныя тэмы