Стала вядома, хто атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на "Восеньскім салоне"

© Sputnik / Алеся Шаршнёва"Восеньскі салон - 2019"
Восеньскі салон - 2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За два тыдні правядзення выставу-продаж творчасці маладых мастакоў наведалі амаль 13 тысяч глядачоў.

МІНСК, 7 ліс - Sputnik. Беларуская мастачка Алеся Скарабагатая атрымала прыз глядацкіх сімпатый на пятай выставе-продажы "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

© Photo : Прэс-служба БелгазпрамбанкаАдна частка трыпціха Алесі Скарабагатай
Стала вядома, хто атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на Восеньскім салоне - Sputnik Беларусь
Адна частка трыпціха Алесі Скарабагатай

Міжнароднае журы – мастацтвазнаўцы, куратары і дырэктары мастацкіх інстытуцый са Славакіі, Літвы, Расіі і Украіны – адзначылі прэміямі Дар’ю Сямчук, Андрэя Бусла (Hutkasmachnaa studio) і Наталлю Кацуба. Дыпломы міжнароднага журы атрымалі Дзмітрый Жаўноў, Сяргей Савіч, Раман Аксёнаў і Маргарыта Новікава.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваРабота Наталлі Кацуба
Стала вядома, хто атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на Восеньскім салоне - Sputnik Беларусь
Работа Наталлі Кацуба

У выставе-продажы штогод удзельнічаюць усе жадаючыя. Адзінае абмежаванне – узрост ад 18 да 40 гадоў.  Што тычыцца мастацкіх твораў, яны павінны быць створаны ў апошнія тры гады. Кожны мастак мог прадставіць да пяці работ.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваРабота Дар"і Сямчук
Стала вядома, хто атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на Восеньскім салоне - Sputnik Беларусь
Работа Дар"і Сямчук

У гэтым годзе свае працы ў Палацы мастацтваў прадставілі 152 аўтары, а таксама больш за дзесяць галерэй, выставачных пляцовак і творчых аб’яднанняў Беларусі. За два тыдні выставу-продаж наведалі амаль 13 тысяч гледачоў, было прададзена 58 мастацкіх твораў.

Стужка навiн
0