Памёр вядомы мадэльер Патрык-Луі Вітон

© AFP 2024 / MIGUEL MEDINAПатрык-Луі Вітон
Патрык-Луі Вітон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дызайнер прыходзіўся прапраўнукам заснавальніку гандлёвага дома Louis Vuitton, сваё жыццё ён прысвяціў развіццю сямейнай справы.

МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Вядомы мадэльер Патрык-Луі Вітон пайшоў з жыцця ва ўзросце 68 гадоў, пра гэта паведамілі ў афіцыйным запісе гандлёвага дома Louis Vuitton ў Instagram.

"З глыбокім сумам мы паведамляем пра смерць Патрыка-Луі Вітон. Усе нашы думкі звернутыя да яго сям'і, у прыватнасці да яго сыноў П'ера-Луі і Бенуа-Луі, якія працуюць побач з намі, а таксама да яго ўнукаў", - гаворыцца ў паведамленні пра смерць.

Патрык-Луі Вітон прыходзіўся прапраўнукам заснавальніку гандлёвага дома Louis Vuitton, створанага ў 1854 годзе. Мадэльер вырашыў працягваць сямейную справу і ў 22 гады пачаў працаваць у кампаніі. У 1975 годзе яго прызначылі мэнэджарам па вытворчасці скураных вырабаў класа люкс, у 1977-м ён адкрыў другую майстэрню Louis Vuitton. Праз дзевяць гадоў яго прызначылі адказным за стварэнне дарожных аксесуараў брэнда, а таксама за спецыяльныя заказы.

Вядома, што дызайнер памёр у Францыі.

Стужка навiн
0