Вынікі "Лістапада-2019": хто атрымаў прызы міжнароднага кінафестываля

© Photo : ЛІСТАПАД 2019Прэс-канферэнцыя кінафестываля "Лiстапад-2019"
Прэс-канферэнцыя кінафестываля Лiстапад-2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кінафестываль праходзіў у Мінску з 1 па 8 лістапада, у пятніцу на цырымоніі закрыцця ў кінатэатры "Масква" абвясцілі пераможцаў конкурсных праграм і ўручылі спецпрызы.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Вынікі міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" падвялі ў Мінску ў пятніцу, паведамляе Sputnik.
Кінафестываль праходзіў з 1 па 8 лістапада. Цырымонія закрыцця, падчас якой назвалі пераможцаў конкурсных праграм і ўладальнікаў спецпрызоў, адбылася ў пятніцу ў кінатэатры "Масква".

На адкрыцці фестываля ў Мінску - Sputnik Беларусь
Усе на чырвоную дарожку: як у Мінску адкрылі кінафестываль "Лістапад"

Гран-пры "Золата Лiстапада" за лепшы фільм атрымаў ўкраінскі рэжысёр Валянцін Васяновіч за карціну "Атлантыда". Уладальнікам узнагароды за лепшую рэжысуру стаў Ян Комас з фільмам "Цела Божае", гэты ж фільм адзначылі спецыяльным прызам журы. Узнагароду за лепшы сцэнар уручылі Дзмітрыю Мамулія і Арчылу Кікодзэ з фільмам "Злачынны чалавек".

Выканаўцай лепшай жаночай ролі прызнана актрыса Саломе Демурыя, якая сыграла ў фільме "Удых-выдых". Прыз за лепшую мужчынскую ролю ўручылі Левану Гелбахіані.

Гран-пры за лепшы дакументальны фільм прысвоілі кітайскім рэжысёрам Ян Сунь і С. Лео Чыян, які зняў стужку "Наша машына часу". Прыз міжнароднага журы кінапрэсы ФІПРЭССІ "Новыя галасы" дастаўся аўстрыйскаму рэжысёру Андрэасу Хорвату за фільм "Ліліян".

Каму дасталіся спецпрызы

Традыцыйна ўдзельнікам кінафестываля ўручылі спецыяльныя прызы. Прыз прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" атрымаў заслужаны польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі. Уладальнікам прыза прэзідэнта Беларусі "За гуманізм і духоўнасць у кіно" стаў Хуан Хуан - рэжысёр і сцэнарыст фільма "Ушу-сірата" з Кітая.

Спецыяльны прыз Мінгарвыканкама ўручылі рэжысёрам Пятру Вылчанову і Крысціне Грозевай, якія знялі карціну "Бацька". Спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта СНД "Кіно без межаў" атрымаў расійскі рэжысёр Юсуп Разыкаў за фільм "Газа".

Спецпрыз Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР" - "Мова кіно - мова ўзаемаразумення" - дастаўся беларускаму рэжысёру Віктару Аслюку за фільм "Абыход".

Прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюза кінематаграфістаў "Саламяны зубр" - "За здольнасць перадаваць невымоўнае" - уручылі рэжысёру Андрэю Куцілу за карціну "Summa".

Спецыяльным дыпломам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюза кінематаграфістаў "За дасціпнае і трапнае адлюстраванне беларускай самасвядомасці" - "Чыстае мастацтва" ўзнагародзілі рэжысёра Максіма Шведа.

У гэтым годзе на кінафестывалі "Лістапад" было паказана больш за 150 фільмаў з 50 краін. Упершыню на фестывалі паказалі карціны з Судана і Сенегала. Заснавальнікі кінафоруму - Мінкульт і Менгарвыканкам, арганізатар - цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

Стужка навiн
0