Другі помнік Янку Купалу з’явіўся ў Кітаі

© Sputnik / Виктор ТолочкоФотапартрэт Янкі Купалы
Фотапартрэт Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер убачыць бюсты ў гонар знакамітага беларуса можна не толькі ў правінцыйным Сіані, але і ў сталіцы - Пекіне.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Помнік класіку беларускай літаратуры Янку Купалу адкрыты сёння ў Пекіне, паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды.

Аўтарства работы належыць знакамітаму кітайскаму скульптару У Вэйшаню.

​У цырымоніі прынялі ўдзел палітычныя дзеячы і кітайскія дзеткі. Малыя прачыталі беларускія вершыкі.

Новая скульптура – трэці беларускі помнік у Кітаі. Да гэтага помнік Янку Купалу аўтарства беларускага скульптара Віктара Копача з’явіўся ў кітайскім горадзе Сіань правінцыі Шэнсі. Акрамя таго, у Цэнтры вывучэння Беларусі і беларускай мовы ў Цяньцзыньскім універсітэце замежных моў ёсць помнік Якубу Коласу аўтарства беларуса Сяргея Гумілёўскага.

Стужка навiн
0