Гледачы Купалаўскага змогуць сустрэцца з Гурковым і Алексіевіч

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцэна Купалаўскага тэатра
Сцэна Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такія незвычайныя лоты заўзятым тэатралам прапануюць набыць у рамках краўдфандынгавай кампаніі па падрымцы новага спектакля.

МІНСК, 17 сту - Sputnik. Першы ў гісторыі інклюзіўны спектакль паставяць на сцэне Купалаўскага тэатра, паведамілі арганізатары.

На  сцэне аднаго з галоўных тэатраў краіны выступяць юныя акцёры, у тым ліку дзеці з аўтызмам.

15 студзеня на краўдфандынгавай платформе Ulej.by распачаўся збор сродкаў. На дадзены момант ужо сабраны неабходны мінімум грошай для рэалізацыі праекта, але большасць квіткоў усё яшчэ не прададзеная.

Каб падтрымаць праект неабходна выбраць адзін з лотаў, сярод якіх малюнкі падзякі, квіткі на спектакль, трэніроўка з Віталем Гурковым, сустрэча з беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч, гадавое запрашэнне на две асобы на ўсе прэм’еры Купалаўскага тэатра і многае іншае.

Спектакль "Аднойчы ў вялікім горадзе" - беларускамоўная пастаноўка, заснаваная на сюжэце апавядання Дастаеўскага. Адмысловыя 3D-дэкарацыі дапамагаюць эмацыйна адчуць гісторыю хлопчыка, які страціў сваю сям'ю і застаўся зусім адзін на халодных вуліцах вялікага горада без шансаў на выратаванне.

Падрыхтаваў пастаноўку сямейны інклюзіў-тэатр "і". Прэм’ера запланаваная на 29 лютага на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра.

Стужка навiн
0