Зніклы Шагал сышоў з малатка

© Photo : Wikipedia"Лесвіца Якава", Марк Шагал
Лесвіца Якава, Марк Шагал - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карціна знікла з галерэі ў Тэль-Авіве больш за дваццаць гадоў таму і незразумелым чынам знайшлася ў 2015 годзе.

МІНСК, 26 сту - Sputnik. Карціну Марка Шагала "Лесвіца Якава" прадалі на аўкцыёне. Пакупнік заплаціў за яе 110 тысяч долараў.

У гэтай працы Шагала цікавая гісторыя, прычым усе загадкі да гэтага часу не разгаданы. Гаворка нават не пра творчую задуму мэтра, а пра перыпетыі, з якімі сутыкнулася сама карціна.

Марк Шагал працаваў практычна да апошніх дзён жыцця - Sputnik Беларусь
Шагал і Віцебск: гісторыя кахання, якая працягнулася пасля смерці

Карціну скралі з галерэі ў Тэль-Авіва ў 1996 годзе. Доўгія гады пра яе месцазнаходжанне нічога не ведалі, а ў 2015 годзе яна выпадкова знайшлася сярод рэчаў просты жыхаркі Іерусаліма. Карціну знайшлі яе сваякі ўжо пасля смерці жанчыны.

Як яна туды трапіла, дагэтуль невядома. У гэтым годзе работу народжанага ў Віцебску мастака выставілі на аўкцыён. Пакупнік заплаціў за яе параўнальна невялікую цану.

Глядзіце на відэа, як выглядае праца Шагала і як праходзілі таргі.

Стужка навiн
0