У Беларусі з'явіцца свой X-Factor

© Photo : SycoX Factor
X Factor - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшы час каманда Белтэлерадыёкампаніі паедзе па буйных гарадах Беларусі для правядзення кастынгаў.

МІНСК, 27 сту - Sputnik. Шоу X-Factor з'явіцца ў Беларусі - правы на праект набыла Белтэлерадыёкампанія, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Шанцы трэба выкарыстоўваць правільна: Калдун аб Х-фактары і Еўрабачанні - Sputnik Беларусь
Відэа
"Шанцы трэба выкарыстоўваць правільна": Калдун аб Х-фактары і Еўрабачанні

Аб неабходнасці з'яўлення ў Беларусі міжнароднага праекта для артыстаў-пачаткоўцаў упершыню загаварылі некалькі гадоў таму. Неўзабаве такую задачу перад Мінкультуры і Белтэлерадыёкампаніяй паставіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

Як стала вядома напрыканцы студзеня, праца ў гэтым кірунку была праведзена: у Беларусь прыходзіць конкурс X-Factor.

"Белтэлерадыёкампанія як уладальнік правоў на гэты праект на тэрыторыі нашай краіны абвяшчае нацыянальны кастынг на X-Factor. Наша каманда ўжо зусім хутка праедзе па буйных гарадах Беларусі і, вядома, ацэніць таленты ў сталіцы. У каго не атрымаецца прыйсці на асабістую сустрэчу, відэазаяўкі прымем па інтэрнэце", - паведамілі ў медыяхолдынгу.

Брытанскі праект X-Factor упершыню выйшаў у эфір у 2004 годзе. Сёння шоу рэалізавана ў 56 краінах.

З-за адсутнасці ў Беларусі такіх міжнародных праектаў, як X-Factor і "Голас", многія беларускія артысты былі вымушаныя шукаць шчасця ў аналагічных шоу за мяжой, у тым ліку ў сумежных Украіне, Польшчы і Расіі. Так, нядаўна ва ўкраінскім X-Factor другое месца заняў беларус Георгій Калдун.

Стужка навiн
0