"Цудоўны выбар": што фанаты кажуць пра песню Little Big для "Еўрабачання"

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкКанцэрт гурта Little Big у Маскве
Канцэрт гурта Little Big у Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усяго за дзесяць гадзін афіцыйны кліп на песню Uno сабраў амаль 1,5 мільёна праглядаў - колькасць гледачоў працягвае нарастаць.

Гурт Little Big, які будзе прадстаўляць Расію на конкурсе песні "Еўрабачанне-2020", прэзентаваў песню Uno напярэдадні вечарам. Прэм'ера кампазіцыі выклікала вялікую цікавасць сярод фанатаў конкурсу і прыхільнікаў калектыву.

Усяго за дзесяць гадзін пасля прэм'еры кліп Little Big паглядзелі амаль 1,5 мільёна чалавек. Для параўнання: кліп адной з фаварытак конкурсу - балгарскай спявачкі Victoria - за шэсць дзён сабраў менш як 900 тысяч праглядаў.

Пад кліпам Uno на YouTube 181 тысяча "лайкаў" і ў дзесяць разоў менш "дызлайкаў". Пакінулі прыхільнікі і больш за 20 тысяч каментароў.

"Тое пачуццё, калі Еўрабачанне хайпіць на Little Big, а не наадварот", - напісаў карыстальнік Johnny КІТАЙ.

Іншыя адзначаюць гісторыю гурта і яго саліста. "Калісьці Ільіч (Ілья Прусікін, саліст Little Big - Sputnik) не мог уладкавацца прадаўцом у краму дываноў, а цяпер даскібідзіўся да Еўрабачання. Гісторыя поспеху па-руску", - адзначыў Улад СБК.

"Нарэшце, за ўсю гісторыю Еўрабачання, Расія зрабіла цудоўны выбар ўдзельніка ў стылі гэтага конкурсу па ўсіх параметрах брава! Толькі перамога, вы - лепшыя!" - напісала Таццяна Т.

Пішуць у каментарах і замежныя прыхільнікі шоу, хоць яны і "губляюцца" у натоўпе рускамоўных. Адзін карыстальнік параўнаў песню Uno з тым, як гучаў бы каронавірус, іншы паабяцаў сваю падтрымку і ўсіх сваіх сяброў.

У цэлым жа рэакцыя на песню Little Big для "Еўрабачання" ў карыстальнікаў YouTube станоўчая.

Букмекеры пакуль ставяць гурт Little Big на пятае месца сярод усіх удзельнікаў "Еўрабачання". Лідарамі лічацца прадстаўнікі Балгарыі, Літвы, Ісландыі і Швейцарыі.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 12-16 мая ў Ратэрдаме. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.

Стужка навiн
0