02:19 02 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.85
  • 100 RUB3.29
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
44 0 0

У Лідзе ў суботу адбыўся адборачны тур, падчас якога журы выбрала прадстаўнікоў Беларусі на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні і на дзіцячым конкурсе.

МІНСК, 15 сак - Sputnik. Беларусь на XXIX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні ў рамках фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" прадставіць Раман Валазнёў. Такое рашэнне было прынята ў суботу ў Лідзе, паведамілі арганізатары.

Тут на сцэне Палаца культуры адбыўся гала-канцэрт фіналу нацыянальнага адбору. У гала-канцэрце ўдзельнічалі дзесяць выканаўцаў з Віцебска, Гродна, Баранавіч, Новалукомля, Наваполацка і Мінска.

Лепшым журы палічыла 23-гадовага Рамана Валазнёва з Мінска. Яму дастаўся дыплом пераможцы і прыз - крыштальная ліра.

Валазнёву 23 гады, ён з'яўляецца пераможцам шэрагу міжнародных музычных конкурсаў. Напрыклад, удзельнічаў у міжнародным конкурсе "Дзіцячая Новая хваля", дзе стаў лаўрэатам другой ступені. У 2010 годзе атрымаў Гранд-прэмію прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. У жніўні 2018 года Валазнёў выпусціў дэбютны альбом пад назвай "Імгненне".

У мінулым годзе прыняў удзел у восьмым сезоне шоу "Голас" на расійскім Першым канале. На сляпых праслухоўваннях да Валазнёва павярнуліся Валерый Сюткін і Канстанцін Меладзэ, ён абраў каманду Меладзе, аднак выбыў на этапе "Паядынкі".

У суботу ў Лідзе таксама вызначыліся з прадстаўніком Беларусі на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2020". Лепшай прызналі 13-гадовую мінчанку Ангеліну Ламака.

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе сёлета з 13 па 21 ліпеня.

Тэги:
Віцебск, Беларусь, Славянскі базар

Галоўныя тэмы