Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Надзею Бабкіну з 70-годдзем

© Sputnik / Виктор ТолочкоНадзея Бабкіна
Надзея Бабкіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што творчасць артысткі ўвайшла ў залаты фонд эстраднага мастацтва, дзякуючы яе прафесіяналізму, любові да славянскай культуры і адданасці сваёй справе.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Надзею Бабкіну з юбілеем, пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сімволіка Славянскага базару - Sputnik Беларусь
"Славянскі базар" пачнецца з року: арганізатары - пра новыя фішкі фестывалю

Кіраўнік Беларусі адзначыў, які велізарны ўклад Бабкіна ўнесла ў сучасную культуру. "Дзякуючы высокаму прафесійнаму майстэрству, бязмежнай любові да славянскай культуры і адданасці сваёй справе ваша творчасць па праве ўвайшла ў залаты фонд сучаснага эстраднага мастацтва", - заявіў ён.

Лукашэнка выказаў перакананасць, што рознабаковая дзейнасць народнай артысткі і далей будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў і краін, а таксама спрыяць актыўнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі.

Прэзідэнт пажадаў Надзеі Бабкінай моцнага здароўя, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў, шчасця, міру і дабра.

Артыстка з дзяцінства

Надзея Бабкіна нарадзілася 19 сакавіка 1950 года ў горадзе Ахтубінск у Астраханскай вобласці Расіі. Яна з дзяцінства захаплялася спевамі і была вельмі артыстычнай. Яшчэ ў школе яна стала пераможцай Усерасійскага конкурсу моладзі ў жанры рускай народнай песні.

Пасля школы Бабкіна канчаткова вырашыла звязаць сваё жыццё з музыкай і паступіла ў Астраханскую музычную вучэльню. Пазней яна скончыла дырыжорска-харавы факультэт Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных. Там жа падчас вучобы стварыла свой вакальны ансамбль "Руская песня".

У 2000 годзе артыстка пераўтварыла ансамбль у музычны тэатр фальклору "Руская песня", а у 2018 годзе ён стаў называцца Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр "Руская песня" пад кіраўніцтвам Надзеі Бабкінай.

Зараз Бабкіна не толькі кіруе тэатрам і выступае з канцэртамі, але і займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю. З 2014 года яна з'яўляецца дэпутатам Маскоўскай гарадской Думы VI склікання.

Надзея Бабкіна ўдастоена званняў народнай артысткі Расіі, Рэспублікі Карэлія, Чачэнскай Рэспублікі і Рэспублікі Інгушэція. У 2010 годзе яе ўзнагародзілі ордэнам "За заслугі перад Айчынай" IV ступені, а ў 2016 годзе - ордэнам "За заслугі перад Айчынай" III ступені.

Любяць артыстку і ў Беларусі. Так, у 2005 годзе яна атрымала спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", а праз год яе ўзнагародзілі ордэнам Францыска Скарыны за вялікі асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскіх культурных сувязяў.

У 2014 годзе на Алеі лаўрэатаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'явілася зорка Надзеі Бабкінай.

Стужка навiн
0