21:07 07 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.45
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.32
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Крысціна Юханесан пазнаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак са шведскай дзіцячай літаратурай, але ў перакладзе на беларускую мову.

МІНСК, 21 кра - Sputnik. Пасольства Швецыі запусціла анлайн-праект "Шведскія казкі беларускім дзеткам", першае відэа апублікавана на Youtube-канале дыппрадстаўніцтва.

Чытае Казку Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста "Мама Му чытае" пасол Швецыі ў Мінску Крысціна Юханесан, пераклад падрыхтавала Надзея Кандрусевіч.

"Я неверагодна радая, што магу нарэшце прадставіць вам гэты новы праект, прысвечаны шведскай дзіцячай літаратуры. Вельмі даўно хацелася яго распачаць, але, як заўсёды, не хапала часу. І вось нарэшце настаў момант, можа і не самы радасны і шчаслівы, але той, калі вельмі важнае месца ў жыцці ізноў займаюць добрыя кнігі. Мы, канечне ж, абавязкова сустрэнемся ў афлайне і адзначым разам яшчэ не адзін Дзень Швецыі і іншыя цудоўныя святы, але цяпер важна трымаць сацыяльную дыстанцыю і часта папросту заставацца дома", - звярнулася да гледачоў Крысціна Юханесан.

Мяркуючы па каментарах, карыстальнікі станоўча ацанілі ідэю, якая асабліва прыйдзецца да спадобы бацькам, што зараз разам з дзецьмі знаходзяцца на самаізаляцыі.

Плануецца, што канал пасольства будзе перыядычна папаўняцца казкамі, спектаклямі, песнямі, майстар-класамі і многімі забавамі на беларускай мове.

Чытайце таксама:

Тэги:
Казкі, Швецыя, Беларусь

Галоўныя тэмы