12:27 29 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.66
  • 100 RUB3.40
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Фестываль традыцыйна праходзіць у канцы мая, аднак у гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса яго перанеслі і планавалі правесці ў сярэдзіне лета.

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Міжнародны Канскі кінафестываль у традыцыйным фармаце ў гэтым годзе не адбудзецца, паведамляе Variety са спасылкай на арганізатараў мерапрыемства.

Кінафестываль у Канах - адзін з найстарэйшых у свеце, з 1946 года ён штогод праводзіцца ў маі. У гэтым годзе ён павінен быў сабраць увесь кінабамонд з 12 па 23 мая, але з-за пандэміі каронавіруса быў адменены. Арганізатары спадзяваліся правесці фестываль у ліпені, але цяпер паведамілі, што ў традыцыйным фармаце ў гэтым годзе правесці фестываль не атрымаецца.

Па дадзеных выдання Variety, арганізатары маюць намер у пачатку чэрвеня апублікаваць спіс фільмаў, якія павінны былі трапіць у праграмы агляду. Іх пакажуць восенню на іншых пляцоўках - восеньскіх кінафестывалях у Таронта, Сан-Себасцьяне, Ангулема, Венецыі, Нью-Ёрку, Давіле, Пусане і Ліёне.

Спіс атрымае назву "Каны-2020". У яго ўвойдуць кінастужкі, якія павінны выйсці ў пракат у перыяд з лета 2020 га па вясну 2021-га.

"На сённяшні дзень традыцыйная форма правядзення фестывалю здаецца нам немагчымай для арганізацыі, таму мы збіраемся анансаваць фільмы з (першапачатковага афіцыйнага) адбору на пачатку чэрвеня", - сказаў у інтэрв'ю Screen Daily дырэктар фестывалю Цьеры Фрэмо.

Таксама восенню пачнецца адбор фільмаў на наступны, 74-ы Канскі кінафестываль. У ім змогуць прыняць удзел карціны, якія былі заяўлены на сёлетні фестываль і прэм'ера якіх была адкладзеная на будучы год.

Тэги:
Канскі кінафестываль

Галоўныя тэмы