Барысаў абвясцілі культурнай сталіцай Беларусі на 2021 год

CC BY-SA 2.0 / Thomas Vogt / BorisovПаказальнік на ўездзе ў Барысаў
Паказальнік на ўездзе ў Барысаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя Барысава на званне культурнай сталіцы рэспублікі прэтэндавалі таксама гарады Мсціслаў і Глыбокае.

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Барысаў стане культурнай сталіцай Беларусі ў 2021 годзе, паведамілі ў прэс-службе міністэрства культуры.

Рашэнне зрабіць культурнай сталіцай рэспублікі менавіта гэты горад прынялі ў сераду на калегіі Мінкульта, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. За званне культурнай сталіцы змагаліся таксама гарады Мсціслаў і Глыбокае.

"Віншуем барысаўчан і чакаем цікавых праектаў!" - падкрэслілі ў прэс-службе міністэрства.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца ў Беларусі з 2010 года. У гарадах, якія былі абвешчаныя культурнай сталіцай, рэалізуюць розныя праекты з мэтай прэзентаваць іх ўсёй краіне. Таксама гэта з'яўляецца стымулам для творчых гараджан і спрыяе прыцягненню турыстаў.

Першай культурнай сталіцай Беларусі стаў горад Полацк. Таксама гэта часовае ганаровае званне атрымлівалі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск, Наваполацк і Пінск. У гэтым годзе культурнай сталіцай рэспублікі з'яўляецца горад Ліда ў Гродзенскай вобласці.

Стужка навiн
0