12:02 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3230

Любы жадаючы зможа паглядзець на мастацкія творы ў панарамным фармаце і паслухаць экскурсія знакамітага мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча.

МІНСК, 15 мая – Sputnik. Любімая многімі выстава "Мастак і горад" пачала працаваць у анлайн-фармаце. Рашэнне аб пераносе экспазіцыі са сталічнай плошчы Якуба Коласа на адмысловы сайт было прынята ў сувязі з пандэміяй каронавіруса, паведамілі Sputnik арганізатары.

У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 100-годдзю авангарднага мастацкага аб’яднання "УНОВИС". Усе мастакі, творы якіх прадстаўлены ў экспазіцыі, з’яўляюцца паслядоўнікамі ідэй і асноўных прынцыпаў супрэматызма Казіміра Малевіча. Сярод аўтараў – удзельнікі аб’яднання "Квадрат", якое лічыцца пераемнікам "УНОВИСа".

Гледачы змогуць убачыць 32 працы 16 віцебскіх мастакоў, сярод якіх Аляксандр Малей, Мікалай Дудзін, Віктар Шылко, Аляксандр Дасужаў, Аляксандр Слепаў і Валерый Чукін.

Паглядзець на карціны зможа любы жадаючы. Каб стварыць максімальны эфект прысутнасці, канструкцыі з рэпрадукцыямі карцін размясцілі ў панарамным фармаце. Так яны б выглядалі і ў рэальнасці. Таксама можна выкарыстоўваць аўдыёгід, які голасам знакамітага мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча распавядзе шмат цікавостак пра кожную работу.

© Photo : Арганізатары праекта "Мастак і горад"
Экскурсію па экспазіцыі будзе праводзіць Мікіта Моніч

Таксама арганізатары паабяцалі, што экспазіцыю можна будзе ўбачыць у афлайн-фармаце. Гэта адбудзецца, калі зменіцца эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне.

Выстава "Мастак і горад" праводзіцца ў беларускай сталіцы ўжо ў дзявяты раз. Штогод выставачны праект збірае на плошчы Якуба Коласа больш за 2 мільёны чалавек.

У мінулым годзе праект стаў лаўрэатам найбуйнейшай ва Усходня Еўропе прэміі Eventiada IPRA Golden Worlds Awards у намінацыі "Лепшы культурны праект".

Тэги:
Беларусь, Мастацтва, Мінск, "Мастак і горад" (праект)

Галоўныя тэмы