21:35 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Зараз пракладку цеплатрасы ў гістарычным цэнтры Віцебска прыпынілі, паколькі спецыялісты вырашаюць, што рабіць з выяўленымі артэфактамі.

ВІЦЕБСК, 27 мая - Sputnik. Падчас планавых работ па пракладцы цеплатрасы ў гістарычным цэнтры Віцебска недалёка ад Уваскрасенскай царквы рабочыя натыкнуліся на рэшткі падмурка гасцініцы Брозі, дзе ў свой час жыла жонка Марка Шагала. Працы прыйшлося спыніць, спецыялісты вырашаюць, што рабіць далей.

Гістарычная даведка

Для пачатку варта разабрацца, якую цікавасць прадстаўляе гасцініца Брозі, іншая назва якой - дом Вітэнберга.

Будынак быў пабудаваны ў цэнтры Віцебска ў 1890-х гадах купцом Бейнусам Вітэнбергам. Акрамя самой гасцініцы, у ім размяшчаліся некалькі крамаў, рэстаран з французскай і рускай кухнямі, кегельбан, більярдавая і ювелірная майстэрня Розенфельд. На дачцэ ювеліраў Бэле пасля ажаніўся Марк Шагал. Больш за тое, менавіта ў будынку Вітэнберга Шагалы жылі ў 1915 годзе.

Пасля вайны будынак гасцініцы быў разбураны.

На остатки фундамента гостиницы Брози наткнулись случайно
© Sputnik / Павел Вур
На рэшткі падмурка гасцініцы Брозі натрапілі выпадкова

У 2000-х быў распрацаваны праект па ўзнаўленні дома Вітэнберга на гістарычным падмурку гасцініцы. Але ён так і не быў рэалізаваны, паколькі не знайшлося інвестараў, гатовых укласці сродкі ў гэтак дарагі праект.

У 2010 годзе на месцы гасцініцы ўсталявалі пастамент для коннай статуі князя Альгерда, а сам манумент ўзвялі праз чатыры гады.

Цеплатраса не там

Узгадалі аб важным гістарычным падмурку вясной 2020 года, калі пачалі праводзіць рэканструкцыю ўчастка цеплавых сетак. Яшчэ ў сакавіку міністэрства культуры выдала дазвол на правядзенне работ у гістарычным цэнтры Віцебска з агаворкай, што ўсе працы будуць весціся пад пастаянным кантролем Інстытута гісторыі НАН РБ.

Перад пачаткам рэканструкцыі ў план работ былі ўнесены некаторыя карэкціроўкі, і замест таго, каб ісці па старым рэчышчы цеплатрасы, працоўныя выкапалі траншэю там, дзе раней не праводзілася вывучэнне глебы.

Находкой заинтересовались специалисты, местные блогеры и СМИ - работы пришлось остановить
© Sputnik / Павел Вур
Находкой заинтересовались специалисты, местные блогеры и СМИ - работы пришлось остановить

Пры раскопках на новым месцы ўдалося выявіць не толькі падмурак гасцініцы Брозі, але і металічныя часткі брамы, замкі, кафлі і старадаўнюю цэглу - некаторыя былі з клеймамі.

Знаходкай зацікавіліся спецыялісты, мясцовыя блогеры і СМІ, таму работы давялося спыніць. Пры гэтым рабочыя адзначылі, што на спрэчным участку ўсё роўна даводзіцца весці працы, але далёка ад гістарычнай знаходкі, паколькі тэрміны здачы аб'екта падціскаюць.

"Цяпер усе навакольныя дамы без гарачай вады не толькі з-за планавых адключэнняў, але і з-за рэканструкцыі, і пакуль мы тут не скончым, ваду ім ніхто не дасць. Здаць гэты ўчастак мы павінны 1 чэрвеня, таму экскаватар працягвае расчышчаць зямлю, але ў баку ад знаходкі", - падкрэслілі супрацоўнікі фірмы-падрадчыка.

На пытанне аб тым, што адбудзецца калі навукоўцы не дазволяць працягнуць працу ў бліжэйшы час, рабочыя адказалі: археолагі будуць насіць жыхарам гарачую ваду ў вёдрах.

Работы все равно придется проводить - сроки сдачи объекта поджимают
© Sputnik / Павел Вур
Працы ўсё роўна прыйдзецца праводзіць - тэрміны здачы аб"екта падціскаюць

"Шчыра кажучы, не бачу асаблівай каштоўнасці ў знаходцы: частка склепа, які разваліўся, і ўсё. Гістарычным мурам назваць гэта цяжка. У нас у горадзе ёсць месцы, дзе мур сапраўды выдатна захаваўся і яго добра абыгралі пры рэканструкцыі будынкаў", - выказаў сваё бачанне прадстаўнік падрадчыка.

Не такая ўжо і гісторыя

Гараджане, у сваю чаргу, падзяліліся на тры лагеры. Многія не ацанілі знаходкі.

"Гэта месца было культурнай каштоўнасцю, якая ахоўваецца законам? Наколькі я ведаю, яго засыпалі, зверху паклалі пліткай і забыліся. Акрамя таго, прычым тут жонка Шагала? Яна ж сама не была мастачкай! У Беларусі процьма месцаў, дзе жылі чыесьці жонкі, давайце ўсе іх ахоўваць", - пракаментавала сітуацыю жыхарка Віцебска Алена.

Реконструкция достаточно масштабна и идет на нескольких улицах
© Sputnik / Павел Вур
Рэканструкцыя досыць маштабная і ідзе на некалькіх вуліцах

Другая частка гараджан лічыць, што любую гістарычную каштоўнасць трэба ахоўваць, а тым больш месцы, звязаныя з імем мастака, які ўславіў Віцебск на ўвесь свет.

Ёсць і трэцяя частка жыхароў Віцебска, гатовых ацаніць гістарычную значнасць знаходкі, але пры гэтым яны хочуць, каб своечасова далі гарачую ваду.

"Шагал, зразумела, вядомы мастак, і я не супраць таго, каб знойдзены падмурак вывучалі, але не на шкоду маёй сям'і. І хацелася б даведацца, што будуць далей рабіць з знаходкай: вывучаць ці зноў закапаюць?" - заўважыў жыхар аднаго з навакольных дамоў Сяргей.

І сапраўды: што рабіць з гістарычнай знаходкай?

Цяпер на месцы раскопак працуюць археолагі, якія фатаграфуюць, дакументуюць і вывучаюць знойдзеныя артэфакты.

Тэги:
археалагічныя знаходкі, Віцебск

Галоўныя тэмы