10:54 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Да пачатку конкурсу застаецца менш за тры месяцы, заяўкі на ўдзел падалі 13 краін, сярод якіх значыцца Беларусь.

МІНСК, 9 вер - Sputnik. Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе ў 2020 годзе ў анлайн-фармаце, паведамляецца на сайце Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

"Каб абараніць здароўе артыстаў і забяспечыць магчымасць правядзення сумленнага і бяспечнага конкурсу, усе конкурсныя песні будуць выконвацца ў студыі ў кожнай краіне-удзельніцы", - гаворыцца ў паведамленні.

Прычына такіх мер - пандэмія каронавіруса. "Абмежаванні на паездкі і бягучыя праблемы, звязаныя з пандэміяй COVID-19, азначаюць, што, на жаль, мы не можам прывезці ўсіх артыстаў у Польшчу для асабістага ўдзелу ў дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" ў гэтым годзе", - паведамілі арганізатары.

Заяўкі на ўдзел адправілі 13 краін, сярод іх Беларусь, Расія, Украіна, Францыя, Грузія, Казахстан, Мальта, Нідэрланды, Сербія, Іспанія, Польшча, Арменія. Упершыню будзе ўдзельнічаць Германія.

Дзіцячае "Еўрабачанне" запланавана на 29 лістапада.

Галоўныя тэмы