10:15 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1910

У гэтым годзе галоўны дзіцячы песенны конкурс Еўропы пройдзе ў новым фармаце з-за пандэміі каронавіруса: нумары ўсіх удзельнікаў будуць запісаныя загадзя.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" сёлета прадставіць магіляўчанка Арына Пехцерава з песняй "Прышэльцы", пра гэта напярэдадні паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Вядома, што спявачцы з Магілёва 12 гадоў, спяваць яна пачала ў шэсць. За гэты час Арына стала лаўрэатам шматлікіх музычных конкурсаў. Акрамя таго, Пехцерава тройчы ўдзельнічала ў адборы дзіцячае "Еўрабачанне", але стаць прадстаўніцай краіны ў яе не атрымлівалася.

Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе 29 лістапада. З-за пандэміі каронавіруса Еўрапейскі вяшчальны саюз вырашыў правесці конкурс у бягучым годзе ў новым фармаце: усе ўдзельнікі загадзя запішуць нумары, якія пасля пакажуць у эфіры.

На такі крок арганізатары галоўнага песеннага конкурсу Еўропы пайшлі, каб забяспечыць бяспеку дзяцей ва ўмовах пандэміі, не дапусціць вялікай колькасці людзей і вырашыць праблему з закрыццём межаў.

Заяўкі на ўдзел адправілі 13 краін, сярод іх Беларусь, Расія, Украіна, Францыя, Грузія, Казахстан, Мальта, Нідэрланды, Сербія, Іспанія, Польшча, Арменія. Упершыню ў дзіцячым "Еўрабачанні" будзе ўдзельнічаць Германія.

Тэги:
Беларусь, Музыка, Конкурс, Дзіцячае Еўрабачанне

Галоўныя тэмы