22:17 14 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Кароткаметражная стужка пра знакаміты блакадны дзённік Тані Савічавай будзе паказаная на вядучых міжнародных кінафестывалях.

МІНСК, 29 сне - Sputnik. У "Доме Масквы" ў Мінску адбыўся дабрачынны творчы вечар, прысвечаны кінапраекту пра дзяцей блакаднага Ленінграда "Засталася адна Таня".

Рэжысёрам кароткаметражнага фільма выступіў член Саюза кінематаграфістаў Беларусі Антон Бойка. Праца над карцінай, у аснову якой лёг блакадны дзённік ленінградскай школьніцы Тані Савічавай, павінна завяршыцца ў хуткім часе.

Адкрываючы мерапрыемства, рэжысёр выказаў удзячнасць адміністрацыі Санкт-Пецярбурга і асабіста губернатару горада Аляксандру Бяглову за дапамогу ў стварэнні фільма.

Старший советник посольства России в Беларуси Игорь Гиренко
© Photo : посольство РФ в Беларуси
З прывітальным словам да ўдзельнікаў вечара звярнуўся старэйшы дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Ігар Гірэнка

Падчас вечарыны адбылася прэм'ера трэйлера кінапраекта "Засталася адна Таня". Фільм выйдзе на рускай мове з субтытрамі на англійскай. Дадзеная праца будзе прадстаўлена на вядучых міжнародных кінафестывалях краін СНД, Еўропы і ЗША.

Театрализованная постановка
© Photo : посольство РФ в Беларуси
На дабрачынным вечары паказалі тэатралізаваную пастаноўку па матывах гісторыі Тані Савічавай

Дзённік Тані Савічавай - гэта збор асабістых запісаў дзяўчынкі з блакаднага Ленінграда, які ў поўнай меры дае адчуць, што перажывалі людзі ў асаджаным горадзе. Сама дзяўчынка перажыла ўсе нягоды блакады, але падарванае здароўе дало пра сябе ведаць, і яна памерла ў тыле, калі ёй было ўсяго 14 гадоў. Дзякуючы старэйшым брату і сястры, трагічную гісторыю сям'і Савічавых даведаліся ва ўсім свеце, а яе дзённік стаў адным з трагічных сімвалаў вайны.

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945)

Галоўныя тэмы